Парафія ў Чавусах просіць аб дапамозе

Рымска-каталіцкая парафія ў Чавусах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі мае патрэбу ў дапамозе. Уласных сродкаў парафіянаў не хапае, таму яны звяртаюцца з просьбай аб падтрымцы. Цяпер працы ў асноўным сканцэнтраваныя на рамонце парафіяльнага дома, дзе плануецца праводзіць набажэнствы ў зімовы час у цёплым памяшканні. Пазней будзе праводзіцца ацяпленне самога будынку касцёла.

Для сувязі: +375298809919 (мабільны, Viber), andrej.kieulich@gmail.com — кс. Андрэй Кеўліч

Ахвяраванні можна пералічваць на рахунак Чавускай парафіі:

  • Религиозная община «Римско-католический приход Пресвятой Девы Марии – Матери Церкви в г.Чаусы»
  • Банковские реквизиты: Беларусбанк ЦБУ №725 г. Чаусы филиал №700
  • Номер счета – BY53 AKBB 3015 0014 9001 6700 0000
  • БИК – AKBBBY21700
  • УНН – 700358188

Ахвяраванні можна таксама даслаць на асабістую картку пробашча кс. Андрэя Кеўліча:

  • картка Беларусбанк: №5536080011813098 ANDREI KEULICH, дзейсная да 04/24

Кароткая гісторыя каталіцтва на Чавускай зямлі

Каталіцтва на Чавускай зямлі было звязана з законам кармелітаў. Паводле даследванняў, кляштар кармелiтаў быў заснаваны Мiкалаем Казiмiрам Падбiпента ў 1653г. Усе пабудовы першапачаткова былi драўлянымi. У 1747г. быў узведзены мураваны будынак храма і комплекс жылых кляштарных пабудоў.

Храм быў пабудаваны ў стылі позняга барока i дамiнаваў над навакольлем. Ён меў тры ярусы і яго фасад упрыгожвалі дзве вежы. Жылыя пабудовы былі аднапавярховымі і асаблівых упрыгожванняў не мелі, прымыкалі да сцен храма, бліжэй да алтарнай часткі. У выніку першага Падзелу Рэчы Паспалітай 1772 Чавусы апынуліся ў складзе Расейскай імперыі, дзе сталі цэнтрам павету Магілёўскай губерні. У 1778г. расейскія ўлады зацвердзілі план забудовы места і надалі яму новы герб. На 1803 год у Чавусах быў 461 будынак, дзейнічалі 4 царквы i касцёл пры кляштары кармелітаў. У 1803г. пры кармеліцкім кляштары ў Чавусах дзейнічала вучэльня, у якой навучалася 40 хлопчыкаў.

Пасля паўстання 1830 (у 1832 годзе) кляштар быу скасаваны, а касцёл зачынены. Некаторы час храм знаходзіўся ў запусценні. Пазней яго перадалі пад юрысдыкцыю праваслаўнай царквы і асвяцілі як Уваскрасенскі сабор. Менавіта у гэтыя часы і з’явіўся над яго дахам купал на круглым барабане. Сабор узiмку не ацяпляўся. Па гэтай прычыне ў пачатку XX ст. побач з саборам збудавалі цёплую або зімовую царкву ў адзін ярус вышынi прасценькай архітэктуры.

Які лёс гэтага будынка?

Пры савецкай уладзе ў 1930-я гады сабор быў перароблены ў клуб. А ў часы Другой Сусветнай вайны абодва храмы былі зруйнаваныя. Цяпер лiтаральна на месцы былога кармелiцкага касцёла размяшчаецца рэстаран.

Пасля загаду цара Мікалая II «О укреплении начал веротерпимости» ў 1905 годзе жыхары Чавусаў пабудавалі новы касцёл Дзевы Марыі Каралевы. Касцёл быў размешчаны на тым месцы, дзе зараз знаходзіцца Чавускае аддзяленне Белаграпрамбанка. На той час касцёл выходзіў на «Конную» плошчу, якая зараз з’яўляецца тыльным бокам будынка раённага выканкама і будынка пошты. На плошчы таксама праводзіліся кірмашы. Новы касцёл быў з цэглы і не меў вежаў. Быў пабудаваны ў стылі неаготыкі, меўся арган. Унутраная прастора храма была вырашана гранёнымі слупамі і перакінутай праз іх стрэльчатай аркадай. Падзяляўся на тры нефы, перакрытыя стрэльчатымі скляпеннямі. Трохгранную апсіду запаўняў барочны алтар у выглядзе двух калон, што мелі фігурны франтон. На левай сцяне прэзбітэрыя знаходзіўся кансольны амвон.

Пасля Другой сусветнай вайны, падчас хрушчоўскай антырэлігійнай кампаніі быў разабраны на цэглу ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў.

Пасля наступлення свабоды рэлігіі вернікі ў Чавусах ад вясны 1995 г. сталі збірацца на могілках, дзе кожную суботу здзяйснялася літургія. Неўзабаве была афіцыйна зарэгістраваная парафія Найсвяцейшай Дзевы Марыі – Маці Касцёла. Зімой вернікі збіраліся на літургію ў прыватным доме, а восенню 1996 г. кс. Караль Тамэцкі набыў дом, у якім людзі прыстасавалі часовую капліцу. Пасля стараннямі кс. Францішка Рудзя ў 1998г. распачалася будова душпастырскага цэнтра, з касцёлам і жылой часткай. На жаль, па розных прычынах справа фактычна была ў 2002г. замарожана…

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі