З 12 па 17 жніўня 2024 года ў Браславе адбудзецца летняя школа касцельнага спеву, паведамляе waladarka.by. Мастацкі кіраўнік — Уладзімір Неўдах.
У праграме:
- Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў (Вольга Янум).
- Супольны харавы спеў (Вольга Янум).
- Тэорыя і практыка касцёльнага спеву (Уладзімір Неўдах).
- Арганнае суправаджэнне (Уладзімір Неўдах).
Літургічны курс прызначаны для людзей, якія жадаюць выконваць музычнае служэнне падчас цэлебрацыі святой Імшы. Ён будзе ўключаць заняткі з тлумачэннем сэнсу Літургіі ў цэлым, прынцыпаў правільнага падбору рэпертуару да св. Імшы.
Прыняць удзел у тыдні касцёльных мерапрыемстваў запрашаем усіх, каму падабаецца касцёльны спеў і музыка. Музычная адукацыя не абавязкова, узрост не абмежаваны.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў 12 жніўня ад 15 гадзіны (будынак насупраць касцёла). Пачатак заняткаў а 17 гадзіне.
Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечваюць начлегі і харчаванне.
Па пытаннях удзелу і запісу просім звяртацца не пазней 5 жніўня: +37529 715-73-42 — Іна Сапун, agniinna@mail.ru
для друку