У Браславе прайшла летняя школа касцёльнага спеву

З 14 па 19 жніўня пры парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі праводзілася летняя школа касцёльнага спеву, паведамляе waladarka.by. У ёй прынялі ўдзел жадаючыя з Браслава, Магілёва, Мінска, Заслаўя, Віцебска і іншых мясцін.

Ініцыятарам школы спеву з’яўляецца арганістка браслаўскай парафіі Іна Сапун. Заняткі праходзілі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Неўдаха, арганіста архікатэдральнага касцёла ў Мінску, дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў супрацоўніцтве з Ірынай Арлоўскай і Таццянай Брытко.

Курс навучання ўключаў пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў, харавы спеў, а таксама азнаямленне з сэнсам літургіі, значэннем асобных частак святой Імшы і прынцыпамі адбору рэпертуару для літургіі. Вывучаліся асаблівасці арганнага суправаджэння ў літургічным спеве. Заняткі наведвалі як дарослыя, так і дзеці.

Своеасаблівым вынікам заняткаў стаў спеў удзельнікаў падчас галоўнай святой Імшы ва ўрачыстаць Маці Божай Валадаркі азёраў.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі