“…Ці не ведаеце, што целы вашыя – гэта святыня Духа Святога, які ў вас”
1 Кар 6, 19
З 31 мая па 2 чэрвеня пра парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Міцкевіча 1) адбудуцца рэкалекцыі прысвечаныя каталіцкай духоўнасці і хрысціянскаму стылю жыцця, якое закранае ў тым ліку правільны, здаровы стыль харчавання. На гэта звярнула ўжо асаблівую ўвагу св. Хільдэгарда з Бінген, доктар касцёла, якая жыла ў 12 стагоддзі.
Рэкалекцыі правядзе а. Віталь Сапега OP і спадарыня Ірына Малочка – інтэгратыўны нутрыцыёлаг, псіхолаг, коуч, ментар нутрыцыёлагаў у Міжнародным інстытуце інтэгратыўнай нутрыцыялогіі, таксама мае 10-цігадовы досвед у тэме здароўя і 10 год у душпастырстве сем’яў Віцебскай дыяцэзіі, працы з моладдзю і сужанскімі парамі.
План рэкалекцый:
31 мая, пятніца
18.00 — пачатак
— «Гармонія жыцця. Нутрыцыялогія і духоўнасць» (а. Віталь Сапега)
— «Танны дофамін» (сп. Ірына Малочка)
1 чэрвеня, субота
— «Св. Хільдэгарда Бінгемская — нутрыцыёлаг ад Бога» (а. Віталь Сапега)
— «Асноўныя прынцыпы рацыёну — шлях да гармоніі» (сп. Ірына Малочка)
— «Пост ці галаданне» (а. Віталь Сапега)
— «Збедненыя прадукты» (сп. Ірына Малочка)
Увечары: адказы на пытанні
2 чэрвеня, нядзеля
— «Уваскрасенне: Уменне «паміраць» у Хрысце» (а. Віталь Сапега)
— «За меншым не відаць большага. Капуста ды каша – ежа наша» ( сп. Ірына Малочка)
За дадатковай інфармацыяй і па пытаннях запісу можна звяртацца па тэл. +37544 771-99-83 Марына
для друку