«Каталіцкі Веснік» віншуе галоўнага рэдактара з юбілеем святарства

Паважаны ксёндз Віктар!

Шчыра віншуем Вас з 20-й гадавінай святарства. Дзякуем Богу за тое, што выбраў Вас і сваімі неверагоднымі шляхамі прызначыў Вам месца побач за намі. Дзякуем Вам за адкрытасць, цярплівасць і чуласць сэрца.

У гэты дзень перадусім хочам пажадаць Вам моцнага здароўя, шчодрых дароў Духа Святога і вытрываласці ў дальнейшым святарскім служэнні.

Рэдакцыя «Каталіцкага весніка».

*15 мая 2004 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім кс. Віктар Місевіч прыняў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Уладзіслава Бліна.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі