«Не трэба жыць у ілюзіях, Бог павінен быць для нас аўтарытэтам»: завяршыўся трэці дзень дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі ў Браславе

braslau_moladz_dz3_02У Браславе працягваецца Х Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі. Трэці дзень таксама распачаўся з малітвы, падчас якой духоўныя асобы і маладыя людзі прасілі Пана Бога, каб адкрыў іх сэрцы, даў пачуць усё тое, што Ён хоча сказаць, аб патрэбных ласках для кожнага з іх і  Божага благаслаўлення на чарговы дзень сустрэчы.

Тэма сённяшняга дня  “Пакаянне”. Айцец Аляксандр Жарнасек МІС прамовіў да старэйшай моладзі: “Калі мы грашым, то мы перастаем верыць у Бога. Мы павінны змяняць сваё жыццё. Трэба прымаць Езуса, бо Ён прымае і любіць нас такімі, якімі мы ёсць. Калі не будзем каяцца за свае грахі — загінем. Таксама трэба больш маліцца  і слухаць  Божае слова, мець адносіны з Богам і падпарадкоўвацца Яму. Кожны дзень мы павінны казаць Богу: “Прабач мне” і не быць ганарлівымі. Госпад хоча нашай вернасці. Калі мы перажываем навяртанне, то павінны разумець, што трэба быць Яму паслухмянымі.”

“Хто такі Пан? Пан — гэта той, хто пануе. Ён павінен быць для нас аўтарытэтам. Хопіць таго, каб мы мелі словы вечнага жыцця і больш нічога не трэба”, — заклікаў святар. Таксама а. Аляксандр зазначыў, што калі мы не чытаем і не ведаем Евангелля, то мы не ведаем Хрыста. “Трэба рэальна пазнаць Яго словы, што Ён хоча сказаць кожнаму з нас. Не трэба жыць у ілюзіях, трэба прызнаваць Яго сваім настаўнікам. (…) Калі мы хочам паступіць у ВНУ, каледж, то трэба спытаць найперш у Пана, ці хоча Ён гэтага, папрасіць благаслаўлення.  А таксама галоўнае, трэба навучыцца стаяць на каленях”, — прамовіў айцец, –“ Калі мы  перажываем споведзь і нават шчыра каемся, то ёсць свядомасць, што станем лепшымі. Калі ты памрэш у сабе, то і Бог будзе жыць у табе.”

Напрыканцы дня, гурт “Рыбы” і моладзь праслаўлялі Госпада за тое, што Ён клапоціцца пра кожнага і любіць нас, дзякавалі за гэты дзень, за Маці Хрыстову, а таксама за нашу маці.

На вячэрняй малітве прысутнічаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, які і паблагаславіў усіх прысутных на гэту ноч.

braslau_moladz_dz3_01 braslau_moladz_dz3_03 braslau_moladz_dz3_04 braslau_moladz_dz3_05 braslau_moladz_dz3_06 braslau_moladz_dz3_07 braslau_moladz_dz3_08 braslau_moladz_dz3_09 braslau_moladz_dz3_10

Алёна Фянько, тэкст
Алёна Фянько, с. Таццяна Гмыза, фота

Чытайце таксама:

У Браславе распачалася Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі>>

Пра “грахі старэйшага і малодшага сыноў” разважала моладзь у другі дзень сустрэчы ў Браславе>>

для друку для друку