Пра “грахі старэйшага і малодшага сыноў” разважала моладзь у другі дзень сустрэчы ў Браславе

braslau_moladz_dz2_4Другі дзень сустрэчы распачаўся з малітвы, у якой маладыя людзі хвалілі Госпада праз спеў і малітву. Пасля малітвы моладзь раздзялілася на групы. Старэйшыя мелі спатканне з айцом Аляксандрам Жарнасекам МІС. Гэта быў працяг катэхэзы, якую айцец прамовіў напярэдадні.

 Што нам перашкаджае быць паслухмянымі Богу? Гэта галоўная тэма катэхэз, з якімі звярнуўся айцец Аляксандр да моладзі. Ён зазначыў, што галоўнай перашкодай у тым, каб шанаваць Бога, з’яўляецца грэх. На прыкладзе прыпавесці аб міласэрным Айцу (Евангелле ад Лукі, 15 раздзел) святар разважаў аб грахах, якія назваў “грахамі малодшага сына”.

Першым такім грахом з’яўляецца грэх непрабачэння. Потым грахі агульныя: чорная і белая магія, гаданне, вера ў гараскопы. Усё гэта цяжкія грахі, якія разрываюць сувязь з Богам. Айцец Аляксандр зазначыў, што толькі пакора і паслухмянасць Госпаду можа ўратаваць нас ад акультызму. Калі ж чалавек шукае дачыненне  з акультызмам, то толькі споведзь і адрачэнне ад зла дапамагае нам разарваць гэту сувязь са злом, якая  разрывае сувязь з Богам.

Грахі сексуальныя і грахі святатацтва вельмі часта спатыкаюцца. Людзі, якія  прыступаюць да споведзі без праўдзівага пакаяння і без цвёрдага намеру больш не грашыць, прымаюць Езуса ў Святой Камуніі ў стане святатацтва. Айцец зачытаў Ліст да Карынцянаў, у якім гаворыцца, што той, хто нягодна прымае Хрыста, становіцца віноўнікам  Яго смерці.

Грахі – зайздрасць, каранне, крытыка – святар назваў “грахамі старэйшага сына”. Айцец зазначыў, што грэх адводзіць нас ад Царства Божага, бо ён ёсць пракляццем і толькі грэху мы павінны баяцца.

Падчас святой Імшы, моладзь пачула Евангелле, у якім Езус распавядае прыпавесць аб рыбах, якія былі злоўлены сеткай. Рыбы былі добрыя і дрэнныя…  Чаму Бог дазваляе дабру расці разам са злом? Гэта вельмі частае пытанне, якое мы задаём. Кс. Аляксандр падкрэсліў, што Бог ёсць добры і міласэрны, а гэтыя дрэнныя рыбы — таксама Яго дзеці і Ён хоча іх пакаяння.  Другая прычына — гэта тое, што Пан Бог выпрабоўвае нас у розных сітуацыях: ці я выбіраю Бога ці я выбіраю зло.

На заканчэнне другога дня сустрэчы адбыўся канцэрт евангелізацыйнага гурта “Рыбы”. Моладзь весялілася і спявала. Хочам падзякаваць ім і пажадаць  поспехаў у іх такой нялёгкай, але карыснай працы — Евангелізацыі.

braslau_moladz_dz2_1 braslau_moladz_dz2_2 braslau_moladz_dz2_3 braslau_moladz_dz2_5

с. Людміла Рубніковіч RM, тэкст
с. Таццяна Гмыза SJE, фота

для друку для друку