З нагоды юбілею 25-годдзя Віцебскай дыяцэзіі 11 ліпеня ў Мёрах адбудзецца адкрыты турнір па міні-футболе сярод міністрантаў. Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды рыма-каталіцкіх парафій з усёй Беларусі.
Мэта турніру: папулярызацыя сярод падлеткаў і вучнёўскай моладзі дзейнасці службы алтара, наладжванне сяброўскіх адносін паміж міністрантамі розных парафій праз спорт і інтэлектуальныя спаборніцтвы.
Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі — 8 міністрантаў і адзін апякун.
Узроставая катэгорыя: вучні 8-11 класаў, якія абавязкова павінны мець пісьмовы дазвол ад бацькоў на ўдзел у спаборніцтвах.
Гульня паміж камандамі будзе складацца з двух таймаў па 15 хвілін, падчас якой на полі могуць знаходзіцца 4 палявыя гульцы і адзін брамнік. Замены – неабмежаваная колькасць.
Акрамя спаборніцтваў па міне-футболе прадугледжаны конкурс на веданне Літургіі, Святога Пісання і гісторыі Віцебскай дыяцэзіі.
Для ўдзелу ў турніры да 20 чэрвеня неабходна дасласць заяўку>> на электронны адрас ziemchonak@mail.ru і прайсці рэгістрацыю па спасылцы>>.
Кожная каманда ўдзельнікаў павінна мець спартыўную форму (спартыўны абутак, шорты, майкі аднаго колеру), а таксама бадзёры настрой.
Па ўсіх арганізацыйных пытаннях можна звяртацца па тэл.: +37533 372-68-46 — кс. Алег Зямчонак.
