Катэхетычны каледж у Баранавічах запрашае ўсіх ахвотных на дні адчыненых дзвярэй

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сардэчна запрашае на дні адчыненых дзвярэй, якія будуць праводзіцца ў маі і чэрвені, паведамляе Catholic.by.

У гэтыя дні кожны ахвотны зможа наведаць навучальную ўстанову, якая рыхтуе прафесійных катэхетаў і не толькі.

Дні адчыненых дзвярэй у каледжы адбудуцца 11 і 25 мая, а таксама 8 і 22 чэрвеня з 10.00 да 18.00.

Адрас: г. Баранавічы, Дом Святой Тройцы (вул. Т. Шаўчэнкі, 6)

У праграме:

  • экскурсія па навучальным комплексе;
  • інфармацыя аб парадку паступлення, праграмах, якія вывучаюцца ў каледжы, і ўмовах навучання;
  • наведванне музея Бібліі, створанага пры каледжы;
  • сустрэча з дырэктарам каледжа, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі пры кубку гарбаты.

Даведкі па тэлефонах:

+375 (16) 367 64 19 (стацыянарны)
+375 29 513 57 92 (МТС)
+375 29 644 26 05 (А1)

для друку для друку