У Дыяцэзіі

Вернікі парафіі Святога Казіміра ў Лепелі здзейснілі пілігрымку па святынях Заходняй Беларусі

5 – 6 кастрычніка 2024 года адбылася сумесная пілігрымка вернікаў з лепельскай парафіі Святога Казіміра і суседніх парафій па святынях Заходняй Беларусі. Пачалася пілігрымка з наведвання касцёла Святога Андрэя Апостала ў Нарачы. Па Божаму Провіду менавіта ў гэтым касцёле лепельскіх парафіян сустрэла рэліквія Святога Казіміра, а лепельскі касцёл мае ў сваёй назве канкрэтна гэта ганаровае імя. Далей былі наведаны касцёл ...

Читать далее »

Юбілей прысутнасці ў Беларусі сясцёр адараторак адзначылі ў Докшыцах

5 кастрычніка ў Докшыцах адбылося свята ў гонар 25-гадовага юбілею прысутнасці сясцёр Адараторак Крыві Хрыста ў Беларусі. Адараторкі Крыві Хрыста прыбылі ў Беларусь з Польшчы 26 жніўня 1999 года. Першым і адзіным месцам іх працы ў нашай краіне стала парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах. На пастаянна прыехалі першыя сёстры Адараторкі Крыві Хрыста: с. Эва Півоньска і с. Маргарыта Аўгустын. Раней ...

Читать далее »

Інтэрв’ю з біскупам Алегам Буткевічам

Біскуп Віцебскай дыяцэзіі ў гэтым інтэрв’ю распавядае пра сваё жыццё і пакліканне, успаміны з першых год святарства, дзеліцца сваімі пачуццямі, якія былі ў момант размовы з Нунцыем Гуджэроцці, калі даведаўся аб прызначэнні Папам Францішкам на біскупа. Адкуль іерарх чэрпае моц, калі трэба прыняць адказныя рашэнні ці вырашыць цяжкія пытанні, як адпачывае і ці падтрымлівае кантакты з сябрамі са школьных і ...

Читать далее »

У Браславе сястра Кацярына Папакуль SJE склала вечныя манаскія абяцанні

1 кастрычніка ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе, які з гэтага году абвешчаны малой базылікай, пасля неабходнай манаскай фармацыі сястра Кацярына Папакуль з Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі (эўхарысткі) склала вечныя шлюбы. Браслаўская святыня ў гэты прыгожы дзень сабрала шматлікіх гасцей: біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча і святароў, сясцёр эўхарыстак з розных куткоў Беларусі, родных і сяброў ...

Читать далее »

Адпустовая ўрачыстасць адбылася ў Лужках

29 верасня ў Лужках адбыліся ўрачыстасці ў гонар Святога Арханёла Міхала, тытул якога носіць парафія і касцёл. Святочную Эўхарыстыю а 15-ай гадзіне ўзначаліў ксёндз канонік Аляксей Ляшко, афіцыял Біскупскага суда ў Віцебскай дыяцэзіі і пробашч парафіі святога а. Піа ў Лёзне. У святой Імшы бралі ўдзел дэкан Мёрскага дэканату ксёндз Андрэй Кулік і гаспадар парафіі — ксёндз Іван Кароткін. Паслугу ...

Читать далее »

Адышла ў вечнасць мама кс. Генадзя Рэйшэля

Віцебская Курыя паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Гэлена Рэйшэль, мама кс. Генадзя Рэйшэля, вікарыя катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Гэлена Рэйшэль памерла ва ўзросце 79 гадоў па прычыне хваробы. Выказваем шчырыя спачуванні кс. Генадзю Рэйшэлю з нагоды смерці мамы, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць. Вечны адпачынак дай ёй, Пане, а ...

Читать далее »

Парафіяльную ўрачыстасць у гонар святога а. Піа адзначылі ў Лёзне

22 верасня ў Лёзне (Віцебскі дэканат) адбылася парафіяльная ўрачыстасць святога айца Піа. Урачыстасць пачалася з Акафісту да св. айца Піа, які ўзначаліў айцец Аляксей Варанко, пробашч Грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстовага з удзелам парафіян сваёй супольнасці і пілігрымамі, якія прыбылі каб ушанаваць святога. А 14 гадзіне пачалася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў ксёндз канонік доктар Сяргей Сурыновіч, пробашч парафіі св. Антонія ...

Читать далее »

У Віцебску з’явіўся Францішканскі Ордэн Свецкіх

22 верасня 2024 года ў парафіі Святога Антонія з Падуі ў Віцебску нарадзілася новая супольнасць — Францішканскі Ордэн Свецкіх, у якім пачалі сваю духоўную фармацыю на этапе пастулата пяць сясцёр. Францішканскі Ордэн Свецкіх (ФОС), або трэці ордэн, які быў заснаваны святым Францішкам Асізскім 800 год назад, у 1221 годзе ў Італіі. Згодна з “Правіламі жыцця” 1221 года да Ордэна Свецкіх ...

Читать далее »

“Дзе стаіць крыж, там няма пекла”. У Шаркаўшчыне біскуп Алег Буткевіч асвяціў новы парафіяльны крыж

14 верасня біскуп Віцебскі Алег Буткевіч прыбыў у Шаркаўшчыну, каб разам з мясцовымі вернікамі адзначыць парафіяльную ўрачыстасць Узвышэння Святога Крыжа. Звяртаючыся з прывітальным словам да прысутных, пробашч парафіі ксёндз Віктар Сініцкі SCJ нагадаў, што збіраемся ў святыні, каб углядацца ў Езуса, Які з любові да кожнага з нас ахвяруе Сябе Свайму Айцу, і прыбіты да крыжа, каб мы мелі жыццё ...

Читать далее »

Агульнадыяцэзіяльная сустрэча руху “Маргарытка” з удзелам біскупа Алега Буткевіча прайшла ў Удзеле

У маленькім Беларускім Непакалянаве, што на Глыбоччыне, дзе самаахвярна працуюць айцы францішкане, 14 верасня ў свята Узвышэння Святога Крыжа сабраліся малітоўныя “кветкі”. «Маргарытка» — апостальскі рух свецкіх людзей у Каталіцкім Касцёле, якія малітоўна апякуюцца духоўнымі асобамі. Яго чальцамі становяцца людзі, якія жадаюць аберагаць сваіх пастыраў з дапамогаю самай паспяховай хрысціянскай зброі, якой з’яўляецца малітва, і ўмацоўваць сваю асабістую сувязь з ...

Читать далее »