Незвычайны пачатак навучальнага і катэхетычнага года ў парафіі святога Уладзіслава ў Віцебску

8 верасня ў парафіі св. Уладзіслава ў Віцебску адбылося асвячэнне школьных прыладаў і ўрачыстае святкаванне пачатку новага навучальнага года.

Падчас святой Імшы вучні атрымалі асаблівыя дзённічкі, прызначаныя не для запісу хатніх заданняў або выстаўлення адзнак: замест гэтага ў іх будзе адлюстроўвацца самае галоўнае – удзел у нядзельнай святой Імшы.

Таксама падчас святой Імшы адбылося бласлаўленне школьных прыладаў, якія вучні, па добрай традыцыі, прынеслі ў касцёл, каб запрасіць Бога ў сваё паўсядзённае жыццё.

Пасля літургіі дзеці адправіліся на пошук скарбаў, схаваных у касцёле. Квэст “Касцёл скарбаў” складаўся з васьмі станцый, на каторых маленькія авантурысты паказалі свае лепшыя якасці, каб атрымаць падказкі і знайсці свой асаблівы скарб, які б дапамог ім трапіць на Неба. Паспяхова прайшоўшы квэст, дзеці як сябры Езуса атрымалі адмысловыя папкі, якія ім спатрэбяцца на катэхезе.

Актыўнымі ўдзельнікамі квэста былі не толькі дзеці. Многія з бацькоў дапамагалі ў яго арганізацыі і правядзенні, стаўшы добрымі духамі, якія выпрабоўвалі юных аматараў прыгод на шляху да Неба. Падлеткі сталі анёламі-ахоўнікамі, якія уважліва сачылі, каб ніводная з груп не збочыла з правільнай дарогі.

Jezuity.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі