Каму з моладзі Віцебскай дыяцэзіі не знаёмы санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў у сонечным Браславе? Кожны год мы з іншымі пілігрымамі збіраемся ў гэтым месцы ў жніўні, каб разам святкаваць адпустовыя ўрачыстасці. Аднак у гэты раз у моладзі была іншая нагода, каб зноў наведаць Марыю Валадарку азёраў, бо менавіта тут праходзілі IV Усебеларускія дні моладзі. Гэта месца было выбрана невыпадкова, ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
30-цігоддзе капліцы Маці Божай Шкаплернай у Ёдах адзначылі разам з біскупам Алегам Буткевічам
Вёска Ёды знаходзіцца ў Мёрскім дэканаце, па дарозе з Шаркаўшчыны на Браслаў. 13 ліпеня невялічкая святыня сустракала шматлікіх гасцей: пастыра Віцебскай дыяцэзіі біскупа Алега Буткевіча, дэкана і пробашча Мёрскага кс. Андрэя Куліка, айцоў сэрцанаў, якія неслі служэнне і цяпер даязджаюць, а. Аляксандра Стока – кармэліта з Мядзела, а таксама жыхароў і гасцей вёскі. На самым пачатку Літургіі кс. Віктар Сініцкі ...
Читать далее »У Мёрах прайшоў адкрыты турнір Віцебскай дыяцэзіі па міні-футболе сярод міністрантаў
11 ліпеня з нагоды юбілею 25-годдзя Віцебскай дыяцэзіі ў Мёрах прайшоў адкрыты турнір па міні-футболе сярод міністрантаў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел чатыры каманды з трох дыяцэзій: Віцебскай, Гродзенскай і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Прыняць удзел у спаборніцтвах акрамя гаспадароў пажадалі каманды міністрантаў з Глыбокага, Гервятаў (Гродзенская дыяцэзія) і Маладзечна (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). Праграма турніру распачалася ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе ўдзельнікаў ...
Читать далее »Ксёндз канонік Сяргей Сурыновіч завяршыў душпастырскае служэнне ў Друі
30 чэрвеня парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Друі развіталася са сваім пробашчам — доктарам біблійнай тэалогіі, ксяндзом канонікам Сяргеем Сурыновічам, які ў адпаведнасці з Дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча прызначаны на далейшую працу пробашчам парафіі св. Антонія Падуанскага ў Віцебску. У гэты сонечны і спякотны дзень у друйскім касцёле было шматлюдна. На развітальную святую Імшу з пробашчам вернікі прыходзілі сем’ямі. Паўсюль зіхацелі ...
Читать далее »Адноўлены прыдарожны крыж асвяцілі ў вёсцы Радзюкі
29 чэрвеня ў вёсцы Радзюкі, якая належыць да парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне, адбылося асвячэнне новага крыжа. Крыж усталяваны па ініцыятыве католікаў гэтай вёскі на месцы ранейшага драўлянага. Як распавядаюць самі жыхары, першы драўляны крыж быў усталяваны вернікамі каталіцкага веравызнання ў 1991 годзе. Галоўным арганізатарам гэтай справы быў Іван Лазовік. Асвяціў той крыж біскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ў той ...
Читать далее »“Мы на зямлі знаходзімся ў гасцях”: адбылося пахаванне таты ксяндза каноніка Аляксея Раманчука
27 чэрвеня 2024 года ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле адбылося развітанне з татам кс. каноніка Аляксея Раманчука, пробашча парафіі Спаслання Духа Святога ў Барысаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). Віктар Раманчук адышоў у вечнасць ва ўзросце 79 гадоў. Цэлебрацыю святой Імшы і абрады пахавання на могілках узначалілі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. Біскуп ...
Читать далее »Айцец Віктар Жук — новы настаяцель езуітаў у Віцебску
У аўторак 25 чэрвеня айцец правінцыял Збігнеў Лячкоўскі SJ змяніў настаяцеля супольнасці езуітаў святога Андрэя Баболі ў Віцебску. Падчас святой Імшы ў кляштарнай капліцы айцец правінцыял падзякаваў цяперашняму настаяцелю Клеменсу Верту SJ і зачытаў дэкрэт аб прызначэнні новым настаяцелем Віктара Жука SJ. Ва ўрачыстасці таксама ўдзельнічаў Томаш Ортман SJ, настаяцель Расійскага рэгіёна Велікапольска-Мазавецкай правінцыі, да якога належыць віцебская супольнасць. За ...
Читать далее »У парафіі святога Уладзіслава ў Віцебску правялі а. Клеменса Верта SJ на новае месца служэння
У нядзелю 23 чэрвеня парафія святога Уладзіслава ў Віцебску развіталася з айцом Клеменсам Вертам, які неўзабаве выязджае на новае месца служэння – у Кыргызстан. Айцец Клеменс Верт SJ прыехаў у Віцебск у 2015 годзе, ад самага пачатку свайго служэння тут ён дапамагаў біскупу Алегу Буткевічу наладзіць працу дыяцэзіяльнай курыі, а пазней служыў эканомам дыяцэзіі. Таксама ён з’яўляецца адным з заснавальнікаў ...
Читать далее »Распачалася рэгістрацыя на Агульнабеларускія дні моладзі ў Браславе
З нагоды 25-цігадовага юбілею існавання Віцебская дыяцэзія запрашае каталіцкую моладзь з усёй краіны на чацвёртыя Агульнабеларускія дні моладзі, якія адбудуцца ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе з 19 па 21 ліпеня 2024. Рэгістрацыя адбываецца праз гугл-форму да 10 ліпеня: запіс групы >> індывідуальны запіс >> Узрост удзельнікаў: ад 16 гадоў (16–17-гадовым патрэбны пісьмовы дазвол ад бацькоў >>, які трэба ...
Читать далее »У інтэрнэт-прасторы з’явіўся сайт парафіі ў Лепелі
З чэрвеня ў сеціве даступная новаствораная старонка парафіі святога Казіміра ў Лепелі (Віцебская дыяцэзія). Праект рэалізуе ініцыятыўная група вернікаў на чале з пробашчам лепельскай парафіі ксяндзом Уладзімірам Заянчкоўскім. На галоўнай старонцы перадусім можна знайсці расклад святых Імшаў у лепельскай святыні на бягучы тыдзень, парафіяльныя аб’явы, невялікі відэакліп са святой Імшы ў Лепелі з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, а таксама некалькі фотагалерэй. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!