Лета – гэта час падарожжаў і прыгодаў. Час, калі чалавек можа адкрываць для сябе нешта новае і цікавае. Канешне, для дасягнення мэты можна паехаць у далёкія краіны, а можна наведаць нязведанае раней месца ў Беларусі і зразумець, як шмат цудоўнага зусім побач. Галоўнае – убачыць гэтыя цуды. Адно з такіх месцаў – мястэчка Лучай, што знаходзіцца на Пастаўшчыне. Пад’язджаючы да ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Манастыр у Браславе і абраз Маці Божай Браслаўскай на старых выявах
На электронным рэсурсе бібліятэкі імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук апублікаваная лічбавая копія гравюры другой паловы XVIII стагоддзя, на якой выяўлены абраз Маці Божай Браслаўскай. Кідаюцца ў вочы якаснае мастацкае выкананне і “водныя” матывы ў афармленні. Выява з’яўляецца сведчаннем часу, калі пашыралася шанаванне гэтага цудадзейнага абраза. Сама гравюра не надта вялікая: 17,8 на 11,2 сантыметраў – крыху большая за стандартную паштоўку. ...
Читать далее »Музычная гасцёўня ў рамках мастацкага пленэру ў Друі
23 жніўня ў Друі, у рамках мастацкага пленэру, адбылася сустрэча з вядомым беларускім этнографам, рэстаўратарам, мастаком і музыкантам Алесем Ласём. Чалавек-аркестр, як яго часта называюць за разнастайныя творчыя таленты, падзяліўся сваім майстэрствам ігры на ліры і віоле да гамба. Вечарыну адкрыў пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі ксёндз Вячаслаў Адамовіч, які коратка пазнаёміў прысутных з творчасцю Алеся Лася і выказаў ...
Читать далее »Сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Удзеле
24 жніўня ў касцёле Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі ў Удзеле прайшла сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. Галоўная тэмай сустрэчы стала «Хрысціянскае выхаванне дзяцей і моладзі». Сустрэча пачалася са святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Падчас казання біскуп Алег нагадаў катэхетам пра годнасць той місіі, якую яны выконваюць у выхаванні дзяцей і моладзі. «Перш за ўсё адказнасць за духоўную фармацыю дзяцей ...
Читать далее »“Мы – дзеці Твае”. У Браславе адбыліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай
Браслаўшчына – край азёраў і прыроды, якая захапляе сваёй прыгажосцю не толькі мясцовых жыхароў, але і гасцей з усёй Беларусі і нават замежжа. Улетку сюды прыязджае шмат турыстаў, каб правесці свой адпачынак. Але прыгажосць прыроды – не адзінае, што прываблівае людзей. Сваіх дзяцей тут заўсёды чакае Маці Божая Браслаўская. Памаліцца перад яе цудадзейным абразом імкнуцца вернікі напрацягу ўсяго года, а ...
Читать далее »Маці Божая Браслаўская сустрэла сваіх пілігрымаў
2024 год стаў юбілейным для Віцебскай дыяцэзіі: 25 год з яе заснавання, 15 год з каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай, а яшчэ 600 год існавання парафіі ў Браславе і 200 год мураванаму касцёлу. Для пілігрымаў гэта стала штуршком, каб накіравацца ў край азёраў да Нябеснай Маці. Таму ў гэтым годзе на роварах прыехалі з Мёраў і Паставаў і пешшу прыйшлі ...
Читать далее »Касцёл у Браславе абвешчаны малой базылікай
17 жніўня падчас цэнтральнай святой Імшы фэсту ў гонар Маці Божай Браслаўскай, які адбываецца ў Браславе ў год 25-гадовага юбілею Віцебскай дыяцэзіі, было абвешчана аб наданні Браслаўскаму санктуарыю тытула малой базылікі. Адпаведны дакумент ватыканскай Дыкастэрыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў зачытаў на лацінскай мове сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Мінску Монсіньёр Кшыштаф Сэрока, пасля чаго ксёндз канонік Аляксей Ляшко з Віцебска ...
Читать далее »Адпустовая ўрачыстасць і асвячэнне пладоў новага ўраджаю адбыліся ў Мёрах
15 жніўня ў нашай святыні адбылася адпустовая парафіяльная ўрачыстасць у гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Ганаровым госцем свята стаў канцлер Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі ксёндз канонік Віктар Місевіч, які ўзначаліў Эўхарыстыю а 18-ай гадзіне. Канцэлебраваная святая Імша распачалася з урачыстага ўваходу літургічнай службы і святароў у храм, дзе чакалі вернікі, каб праславіць Панну Марыю і падзякаваць Богу за сёлетні ўраджай. Па ...
Читать далее »Свята вёскі Гліншчына адзначылі з малітвай
10 жніўня вёска Гліншчына ў Пастаўскім раёне адзначыла свята вёскі. Гэта была цудоўная нагода сустрэцца ў роднай мясціне былым вяскоўцам, якія цяпер жывуць у розных куточках краіны і нават за яе межамі. У Гліншчыне, якая некалі налічвала дзве сотні жыхароў, стала жывуць дзве жыхаркі, а яшчэ чатыры хаты выкарыстоўваюцца як лецішчы. Святкаванне пачалося з супольнай малітвы ля крыжа ў цэнтры ...
Читать далее »Парафіяльны адпуст у Германавічах
10 жніўня ў Германавічах адбыўся парафіяльны адпуст з нагоды свята Перамянення Пана, якое Касцёл адзначае 6 жніўня. На фэст сабраліся не толькі мясцовыя вернікі, але таксама госці з суседніх парафій. Канцэлебраваную святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне ксёндз канонік Валерый Орсік. Традыцыйна адпустовай урачыстасці папярэднічала пэўная духоўная практыка, якая распачалася яшчэ ў пятніцу. Эўхарыстыя з душпастырскай навукай, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!