Віцебская Курыя паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Гэлена Рэйшэль, мама кс. Генадзя Рэйшэля, вікарыя катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску.
Гэлена Рэйшэль памерла ва ўзросце 79 гадоў па прычыне хваробы.
Выказваем шчырыя спачуванні кс. Генадзю Рэйшэлю з нагоды смерці мамы, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане, а святло вечнае няхай ёй свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі вечным. Амэн.
Пахаванне св.п. Гэлены Рэйшэль адбудзецца ў парафіяльным касцёле ў Рэплі (Гродзенская дыяцэзія) 28 верасня 2024г. у 12.00.
для друку