Першая Імша ў паветры: «лятаючы падрэ» на борце дырыжабля

Легендарны гіганцкі дырыжабль «Гіндэнбург» сёння вядомы перш за ўсё сваёй трагічнай смерцю. 6 мая 1937 года ён загарэўся і разбіўся, у выніку чаго загінулі 36 чалавек.

Але за год да катастрофы “Гіндэнбург” здзейсніў сваё першае падарожжа праз Атлантыку. 6 мая 1936 года ён вылецеў з Франкфурта і праз тры дні прыбыў у Лейкхерст (штат Нью-Джэрсі, ЗША). На борце быў святар, гатовы зрабіць тое, што да яго не рабіў ніводзін іншы святар, айцец Павел Шультэ з Кангрэгацыі Місіянераў Аблатаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Айцец Павел атрымаў мянушку «лятаючы падрэ», бо заснаваў Міжнародную місіянерскую транспартную асацыяцыю, якая займалася садзейнічаннем актыўнаму выкарыстанню аўтамабіляў, караблёў і самалётаў у каталіцкай місіянерскай дзейнасці ва ўсім свеце.

Перад вылетам дырыжабля айцец Шультэ папрасіў у Папы Пія XI спецыяльнага дазволу на цэлебрацыю першай у свеце Імшы ў паветры. Папа Рымскі даў яму дазвол, і ў апошні дзень палёту святар усталяваў у кабіне дырыжабля алтар, на якім цэлебраваў Эўхарыстыю. Адзінае адрозненне ад звычайнага ўчынку было тое, што айцец Шультэ не запальваў алтарныя свечкі, бо баяўся выбуху.

Па матэрыялах CREDO са спасылкай на UCatholic
Падрыхтавала Марына Сінкевіч

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі