- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Першая Імша ў паветры: «лятаючы падрэ» на борце дырыжабля

[1]Легендарны гіганцкі дырыжабль «Гіндэнбург» сёння вядомы перш за ўсё сваёй трагічнай смерцю. 6 мая 1937 года ён загарэўся і разбіўся, у выніку чаго загінулі 36 чалавек.

Але за год да катастрофы “Гіндэнбург” здзейсніў сваё першае падарожжа праз Атлантыку. 6 мая 1936 года ён вылецеў з Франкфурта і праз тры дні прыбыў у Лейкхерст (штат Нью-Джэрсі, ЗША). На борце быў святар, гатовы зрабіць тое, што да яго не рабіў ніводзін іншы святар, айцец Павел Шультэ з Кангрэгацыі Місіянераў Аблатаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Айцец Павел атрымаў мянушку «лятаючы падрэ», бо заснаваў Міжнародную місіянерскую транспартную асацыяцыю, якая займалася садзейнічаннем актыўнаму выкарыстанню аўтамабіляў, караблёў і самалётаў у каталіцкай місіянерскай дзейнасці ва ўсім свеце.

[2]

Перад вылетам дырыжабля айцец Шультэ папрасіў у Папы Пія XI спецыяльнага дазволу на цэлебрацыю першай у свеце Імшы ў паветры. Папа Рымскі даў яму дазвол, і ў апошні дзень палёту святар усталяваў у кабіне дырыжабля алтар, на якім цэлебраваў Эўхарыстыю. Адзінае адрозненне ад звычайнага ўчынку было тое, што айцец Шультэ не запальваў алтарныя свечкі, бо баяўся выбуху.

[3]

Па матэрыялах CREDO [4] са спасылкай на UCatholic [5]
Падрыхтавала Марына Сінкевіч