Архив меток: Папа Францішак

З бальнічнага ложка Папа падтрымлівае вернікаў у Газе

Папа Францішак, знаходзячыся на лячэнні ў рымскім шпіталі Джэмэлі, не перапыняе сваёй пастырскай місіі і працягвае падтрымліваць кантакт з вернікамі ў Газе. 17 лютага 2025 года ён здзейсніў тэлефонны званок у парафію Святой Сям’і. “Сёння ўвечары нам патэлефанаваў Папа са шпіталя, — распавёў айцец Габрыэль Раманэлі, мясцовы пробашч, агенцтву SIR, — мы павіталіся з ім. Ён быў стомлены, але голас ...

Читать далее »

Папа працягвае курс лячэння і чаргуе адпачынак з чытаннем

Стан здароўя Папы Францішка застаецца стабільным, паведаміў 17 лютага 2025 года кіраўнік Залы Друку Святога Пасада. Папа добра адпачыў ноччу і працягвае прызначанае лячэнне. «Святы Айцец добра адпачыў і правёў спакойную ноч. Раніцай ён паснедаў і, як звычайна, прысвяціў час чытанню некалькіх штодзённых газет», — паведаміў журналістам Матэа Бруні. Прэс-сакратар дадаў, што Пантыфік працягвае праходзіць прызначаныя тэрапеўтычныя працэдуры, і паабяцаў, ...

Читать далее »

Святы Айцец праходзіць абследаванне і лячэнне ў клініцы Джэмэлі

Папа Францішак быў шпіталізаваны ў рымскую клініку Джэмэлі для правядзення неабходных дыягнастычных абследаванняў і лячэння бранхіту. «Гэтай раніцай, пасля заканчэння аўдыенцый, Папа Францішак быў шпіталізаваны ў паліклініку імя Аўгусціна Джэмэлі для некаторых неабходных дыягнастычных абследаванняў і для працягу ў шпітальных умовах лячэння бранхіту, які ўсё яшчэ працягвае дакучаць», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Залы Друку Святога Пасада, апублікаваным 14 лютага ...

Читать далее »

Рамас-Орта: Папа застаецца голасам міру ў свеце канфліктаў

Прэзідэнт Усходняга Тымора Жазэ Рамас-Орта падчас інтэрв’ю ватыканскім СМІ ў Абу-Дабі падзяліўся меркаваннем пра ўплыў Францішка на міжнародную супольнасць і яго ролю ў пошуку шляхоў да міру. Палітык звярнуў увагу на тое, што ў сучасным свеце, дзе большасць лідараў так ці інакш уцягнутыя ў канфлікты, Папа застаецца адной з нешматлікіх постацяў, якая карыстаецца даверам усіх бакоў. Гэта асабліва важна ў ...

Читать далее »

Папа Францішак рыхтуе дакумент аб абароне правоў дзяцей

Пасля заканчэння Сусветнага саміту па правах дзяцей Папа Францішак абвясціў пра падрыхтоўку новай апостальскай адгартацыі, прысвечанай дзецям. 3 лютага 2025 года ў Апостальскім палацы Папа сустрэўся з удзельнікамі міжнароднага саміту па правах дзяцей. У сваім выступленні Святы Айцец падзякаваў прысутным за іх удзел і працу падчас сустрэчы, якая ператварыла Ватыкан у своеасаблівы цэнтр вывучэння, дзе адлюстроўваецца сітуацыя дзяцей ва ўсім ...

Читать далее »

Святы Айцец правёў тэлемост з украінскай моладдзю

Увечары 1 лютага 2025 года Папа Францішак правёў гадзінную анлайн-сустрэчу з 250 украінскімі юнакамі і дзяўчатамі, якія сабраліся ў кіеўскім грэка-каталіцкім катэдральным саборы Уваскрасення Хрыстовага. Быць патрыётамі і любіць сваю Айчыну, параненую вайной, — заклікаў Пантыфік у размове з маладымі католікамі лацінскага і грэка-каталіцкага абрадаў, якія прыбылі ў сталіцу з розных куткоў Украіны, а таксама далучыліся з Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі, ...

Читать далее »

Святы Айцец спачувае ў сувязі з авіякатастрофай у ЗША

Папа Францішак даслаў Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу спачувальную тэлеграму ў сувязі з трагічным інцыдэнтам, які адбыўся бліз Вашынгтона 30 студзеня 2025 года. У выніку сутыкнення пасажырскага самалёта з ваенным верталётам загінулі людзі. У сувязі з трагедыяй Святы Айцец даслаў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу спачувальную тэлеграму, выказаўшы духоўную падтрымку сем’ям пацярпелых. “Даведаўшыся пра сутыкненне, якое адбылося ў паветранай прасторы бліз Аэрапорта ...

Читать далее »

Пантыфік: Касцёл гатовы прыняць агульную для ўсіх дату Вялікадня

25 студзеня 2025 года ў рымскай Базіліцы Святога Паўла па-за мурамі Папа Францішак узначаліў Нешпары з нагоды свята Навяртання апостала Паўла. Падзея завяршыла LVIII Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. У малітве ўдзельнічалі прадстаўнікі праваслаўнай, англіканскай і іншых хрысціянскіх супольнасцей. У сваёй гаміліі Папа звярнуўся да евангельскага аповеда пра сустрэчу Езуса з Мартай (Ян 11, 21) і падкрэсліў важнасць надзеі ў ...

Читать далее »

Папа Францішак: дзеці не павінны станавіцца закладнікамі бацькоў

Папа Францішак адказаў на старонках часопіса Piazza San Pietro бацьку, які падзяліўся складаным досведам разводу, заклікаючы да ўзаемнай павагі і міласэрнай справядлівасці. Святы Айцец падкрэсліў, што ў адносінах галоўнае – задзейнічаць сэрца. Гэта адказ на ліст Джорджа, рымскага бацькі, які распавёў пра свой цяжкі досвед расстання з жонкай. Па словах Пантыфіка, «толькі праз сэрца нашы сем’і змогуць аб’яднаць розныя розумы ...

Читать далее »

Нядзеля Божага Слова: Папа ўзначаліць Імшу ў ватыканскай базіліцы

26 студзеня 2025 года ў Касцёле будзе адзначацца Нядзеля Божага Слова – урачыстасць, заснаваная Папам Францішкам шэсць гадоў таму назад. Сёлетняя тэма – «Спадзяюся на Слова Тваё» (Пс 119, 81). З нагоды 6-й Нядзелі Божага Слова ў ватыканскай базіліцы адбудзецца святая Імша, якую будзе цэлебраваць Пантыфік. Падрабязнасці цырымоніі паведаміла Дыкастэрыя па евангелізацыі. Эўхарыстыя распачнецца ў Базіліцы Святога Пятра ў 9.30 ...

Читать далее »