Рамас-Орта: Папа застаецца голасам міру ў свеце канфліктаў

Прэзідэнт Усходняга Тымора Жазэ Рамас-Орта падчас інтэрв’ю ватыканскім СМІ ў Абу-Дабі падзяліўся меркаваннем пра ўплыў Францішка на міжнародную супольнасць і яго ролю ў пошуку шляхоў да міру.

Палітык звярнуў увагу на тое, што ў сучасным свеце, дзе большасць лідараў так ці інакш уцягнутыя ў канфлікты, Папа застаецца адной з нешматлікіх постацяў, якая карыстаецца даверам усіх бакоў. Гэта асабліва важна ў кантэксце сітуацыі ў Газе, Украіне, Афганістане і іншых гарачых пунктах свету.

Прэзідэнт падзяліўся сваімі развагамі з Папам Францішкам падчас яго візіту ў верасні 2024 года. Ён падкрэсліў, што многія трагедыі можна было б прадухіліць пры наяўнасці палітычнай волі і жадання весці дыялог.

На прыкладзе ўласнай краіны Рамас-Орта паказаў, як мудрае кіраўніцтва дапамагло пераадолець канфлікт з Інданезіяй і дасягнуць сапраўднага прымірэння. Ён падкрэсліў, што менавіта такі падыход, які прапагандуе Папа Францішак, можа дапамагчы вырашыць іншыя канфлікты ў свеце.

Кс. Аляксандр Амяльчэня — беларуская рэдкцыя Vatican News

для друку для друку