Архив меток: Папа Францішак

Пантыфік пра важнасць жаночага аспекту рэлігійных традыцый

Папа назваў выключнай з’явай правядзенне канферэнцыі: жанчыны, якія ствараюць культуру міжрэлігійных зносін (Women Building a Culture of Encounter Interreligious), у Папскім урбаніянскім універсітэце ў Рыме. Выключнасць у тым, лічыць Папа Францішак, што “вернікі дванаццаці рэлігій з усяго свету сабраліся разам для абмеркавання важных пытанняў, якія тычацца сустрэчы і дыялогу, спрыяння міру і паразуменню ў нашым параненым свеце”. Тут важны менавіта ...

Читать далее »

Папа прыняў Усеўкраінскую раду Цэркваў і рэлігійных арганізацый

25 студзеня 2023 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прадстаўнікоў Усеўкраінскай рады Цэркваў і рэлігійных арганізацый, якія знаходзяцца ў Рыме з нагоды Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян. Пантыфік уручыў сваім гасцям тэкст загадзя падрыхтаванай прамовы, у якой падзякаваў Богу за сустрэчу, нагадаўшы, што “украінскі народ заўсёды прысутнічае ў яго малітвах на працягу гэтых месяцаў”. Ён запэўніў гасцей у сваёй падтрымцы ...

Читать далее »

Папа Францішак: чытайце Евангелле і маліцеся за Украіну

“Гэта ІІІ Звычайная нядзеля асаблівым чынам прысвечана Божаму слову, таму мы з захапленнем па-новаму адкрываем для сябе той факт, што Бог прамаўляе да нас, асабліва праз Святое Пісанне”, — адзначыў Святы Айцец. Папа Францішак заахвоціў вернікаў чытаць Біблію, вывучаць яе, разважаць над ёй, маліцца яе словамі. “Давайце кожны дзень чытаць урывак з Бібліі, асабліва з Евангелля: там Езус прамаўляе да ...

Читать далее »

Папа Францішак просіць аб малітве за Афрыку

Падчас агульнай аўдыенцыі Святы Айцец папрасіў аб малітве за Дэмакратычную Рэспубліку Конга, куды ён прыбудзе ў канцы гэтага месяца, а таксама за хрысціян, якіх пераследуюць у Нігерыі. Звяртаючыся да франкамоўных пілігрымаў, Папа прывітаў групу вернікаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Гэта “краіна, якую я маю намер наведаць у канцы гэтага месяца і якую даручаю вашым малітвам!” — сказаў Папа Францішак 18 ...

Читать далее »

Пантыфік заклікаў маліцца за адзінства хрысціян і мір ва Украіне

18 студзеня 2023 года, завяршаючы агульную аўдыенцыю, Святы Айцец нагадаў аб распачатым Тыдні малітваў аб адзінстве хрысціян і заклікаў да дзеянняў у гэтым кірунку. “На пачатку Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян заахвочваю кожнага з вас маліцца і дзейнічаць, каб шлях да поўнай камуніі быў умацаваны паміж усімі тымі, хто верыць у Хрыста, і ў той жа час я заклікаю вас ...

Читать далее »

Папа Францішак абвясціў Сусветнае малітоўнае чуванне і нагадаў пра Украіну

Сусветнае малітоўнае чуванне з нагоды ХVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў адбудзецца ў Ватыкане 30 верасня 2023 года – аб гэтым абвясціў Пантыфік пасля малітвы Анёл Панскі, якую ён правёў 15 студзеня 2023 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. Папа нагадаў, што з 18 па 25 студзеня 2023 года пройдзе традыцыйны Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціян. Тэма гэтага года: ...

Читать далее »

Папа памаліўся перад іконай Маці Божай Жыровіцкай

Святы Айцец правёў некалькі хвілін у малітве за Украіну перад копіяй іконы Маці Божай Жыровіцкай, якая падчас агульнай аўдыенцыі 11 студзеня 2023 года была выстаўлена ў ватыканскай Зале Паўла VI. “Не будзем забываць пра змучаную Украіну, якая заўсёды ў нашых сэрцах; выкажам гэтаму народу, які перажывае жорсткія пакуты, нашу любоў, нашу блізкасць і нашу малітву. А зараз я правяду некалькі ...

Читать далее »

Паралін: спробы супрацьпаставіць двух Пантыфікаў праваліліся

Нягледзячы на відавочную розніцу паміж Бэнэдыктам XVI і Францішкам, спробы супрацьпаставіць іх адно аднаму не ўвянчаліся поспехам, — лічыць кардынал П’етра Паралін. Абодва Пантыфікі захоўвалі ўзаемную павагу, паміж імі існавала братэрская блізкасць, — адзначыў Дзяржсакратар Яго Святасці ў інтэрв’ю італьянскай Corriere della Sera. Гэта пачуццё, якое злучала Бэнэдыкта XVI і Францішка, выявілася таксама ў іх аднолькавым успрыманні жывой таямніцы Касцёла, ...

Читать далее »

Папа патэлефанаваў маладому ўдаўцу і бацьку двайнят

Папа Францішак ва ўрачыстасць Божага Нараджэння размаўляў па тэлефоне з маладым італьянскім удаўцом і бацькам. Ён паспрабаваў суцешыць мужчыну, для якога святы сталі сапраўдным выпрабаваннем. Жонка Джакама Кафана памерла 22 снежня 2022 года пасля нараджэння двайнят у Брындызі, — паведаміла італьянскае каталіцкае выданне Avvenire. Святар, які духоўна суправаджаў сям’ю, напісаў ліст да Папы пасля смерці 41-гадовай Вівіаны Дэлега. У ім ...

Читать далее »

Папа Францішак: Хрыстус адкрыў шлях да жыцця ў братэрстве і міры

Убачыць у маленькім нявінным тварыку нованароджанага Хрыста “твары дзяцей, якія прагнуць міру ва ўсіх частках свету”, — заклікаў Папа перад калядным благаслаўленнем Urbi et Orbi. “Дарагія браты і сёстры ў Рыме і ва ўсім свеце, віншую вас з Божым Нараджэннем! Няхай Пан Езус, народжаны з Дзевы Марыі, прынясе ўсім вам Божую любоў, крыніцу даверу і надзеі; і няхай адорыць мірам, ...

Читать далее »