Папа Францішак падзякаваў прадстаўнікам Ордэна Каміліянаў за пошук новых шляхоў евангелізацыі і рэалізацыю сваёй харызмы служэння хворым. Ён сустрэўся з законнікамі 16 мая 2022 года ў Ватыкане. “Наш час адзначаны індывідуалізмам і абыякавасцю, якія спараджаюць адзіноту і непаважлівае стаўленне да жыцця мноства людзей. (…) Хрысціянскі адказ заключаецца не ў пакорлівым назіранні за сучаснасцю і не ў настальгічным шкадаванні аб мінулым, ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Пантыфік: мы вучым не таму, што ведаем, а таму, што мы ёсць
Мала напоўніць галаву ідэямі, гэта не навучанне; навучыць – гэта падзяліцца жыццём, — адзначыў Папа, сустракаючыся 14 мая 2022 года з прадстаўніцамі кангрэгацыі Пабожных настаўніц Філіпіні. На пачатку Папа Францішак павіншаваў сясцёр з 350-годдзем з дня нараджэння святой Лучыі Філіпіні, заснавальніцы іх манаскай супольнасці. Пантыфік звярнуў увагу на значэнне паняцця – настаўнік. “Мы вучым не таму, што ведаем, а таму, ...
Читать далее »Папа Францішак падчас кананізацыі: святасць – гэта шмат штодзённай любові
Пра паўсюдны заклік да святасці гаварыў Папа Францішак 15 мая 2022 года падчас кананізацыі на плошчы святога Пятра. “Так, у Пана ёсць план любові для кожнага, Ён мае мару для твайго жыцця”, — звярнуўся ён да вернікаў. Каталіцкі Касцёл атрымаў дзесяць новых святых: кармеліта Ціта Брандсму; італьянскую законніцу Марыю ад Езуса; французскую законніцу Марыю Рыўе; індыйскага свецкага верніка Лазара Пілая; ...
Читать далее »Папа: авіяцыя не можа выкарыстоўвацца як інструмент смерці
Падчас жудаснай вайны ва Украіне, штодня адзначанай бамбёжкамі з паветра, менавіта авіяцыя выкарыстоўваецца як інструмент нападу, знішчэння і смерці, — адзначыў Папа. 13 мая 2022 года Папа Францішак сустрэўся ў Ватыкане з прадстаўнікамі італьянскага Нацыянальнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі. Сваю прамову Святы Айцец распачаў са слоў падтрымкі ў бок сектара паветранага транспарту, які значна пацярпеў у выніку пандэміі. Ён лічыць, што ...
Читать далее »Кардынал: Пантыфік у інваліднай калясцы – ўзор для пажылых
На прыклад, які дае пажылым людзям Папа Францішак, асабліва ў апошнія дні, калі ён востра адчувае сваю абмежаванасць, звярнуў увагу прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця. “Папа пагаджаецца на абмежаванні, якія спатыкаюць яго сёння, прымае іх шчодра і велікадушна. Ён з’яўляецца прыкладам для ўсіх нас, бо не варта хаваць, што з узростам нашы магчымасці актыўна ўдзельнічаць у жыцці ...
Читать далее »Папа Францішак: інвестыцыі ў адукацыю – лепшы ўклад у будучыню краіны
Універсітэты павінны спрыяць цэласнаму развіццю чалавека і сустрэчы культур, — падкрэсліў Папа Францішак падчас аўдыенцыі для дэлегацыі Мачэрацкага ўніверсітэта, якая прайшла 9 мая 2022 года ў Ватыкане. Святы Айцец заўважыў, што “ўніверсітэт павінен быць месцам адкрытасці розуму на гарызонты ведаў, жыцця, свету, гісторыі”. Ён нагадаў, што кожны чалавек, а значыць і кожны студэнт, “які пераступае парог універсітэта і наведвае яго ...
Читать далее »Папа Францішак скіраваў пасланне на Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях
«Вялікая сям’я, з’яднаная ў любові – не ўтопія, а задума, для якой Бог стварыў нас», — падкрэсліў Папа Францішак у пасланні на 59-ы Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях. Ён будзе адзначаецца 8 мая 2022 года. “У той час як ледзяныя вятры вайны і прыгнёту працягваюць дзьмуць у наш час і мы часта становімся сведкамі палярызацыі”, Касцёл ініцыяваў “сінадальны працэс, адчуваючы ...
Читать далее »Пажылыя могуць навучыць моладзь паслядоўнасці ў веры
Пра важнасць паслядоўнага сведчання веры, якое даюць пажылыя людзі, нагадаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 4 мая 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. Пантыфік прысвяціў катэхезу прыкладу біблійнага старца Элеязару, які “дае нам сведчанне асаблівых адносін, якія існуюць паміж старэчай вернасцю і шанаваннем веры”. “Я хацеў бы паразмаўляць менавіта пра шанаванне веры, не толькі пра паслядоўнасць, ...
Читать далее »Папа Францішак: міласэрнасць і экуменізм – істотныя аспекты хрысціянства
28 красавіка 2022 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прадстаўнікоў касцёльных і грамадзянскіх уладаў, вернікаў і духавенства з Лодзінскай архідыяцэзіі, якая сёлета адзначае 100-годдзе з дня заснавання. Рымская пілігрымка польскай дэлегацыі, у склад якой уваходзіла каля 1500 чалавек, а таксама сустрэча з Пантыфікам у ватыканскай Зале Паўла VI, сталі кульмінацыйнымі момантамі святкавання юбілею. Сваім гасцям Папа Францішак нагадаў, у першую ...
Читать далее »Папа Францішак да Патрыярха Кірыла: давайце станем міратворцамі для Украіны
“Мы адчуваем увесь цяжар пакут нашай чалавечай сям’і, раздушанай насіллем, вайной і вялікай колькасцю несправядлівасці”, — напісаў Папа Рымскі ў пасхальным лісце Патрыярху Маскоўскаму. “Дарагі брат! Няхай Дух Святы пераменіць нашы сэрцы і зробіць нас сапраўднымі міратворцамі, асабліва для Украіны, ахопленай вайной, каб вялікі пасхальны пераход ад смерці да новага жыцця ў Хрысце стаў рэальнасцю для ўкраінскага народа, які прагне ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!