10 верасня 2024 года, Папа Францішак прамовіў гамілію падчас урачыстай Імшы на Эспланадзе Тасі Толу ва Усходнім Тыморы. Гэта была адна з ключавых падзей яго апостальскага візіту ў краіну. Эўхарыстыя пачалася каля 16.30 па мясцовым часе і праводзілася на партугальскай мове. Літургічныя чытанні прагучалі на мовах тэтум і партугальскай, а Малітва вернікаў – на шасці мясцовых мовах: мамбае, макасае, бунак, ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Святы Айцец распачаў візіт у Папуа-Новую Гвінею
6 верасня 2024 года ў 18.50 па мясцовым часе (у 10.50 па сярэдняеўрапейскім) Папа прыбыў у Порт-Морсбі ў Папуа-Новай Гвінеі, адкуль пачне другую частку падарожжа па краінах Азіі і Акіяніі. Ля трапу самалёта ў Міжнародным аэрапорце Джэксана, які знаходзіцца ў васьмі кіламетрах ад сталіцы, Святога Айца сустрэў Віцэ-прэм’ер краіны ў суправаджэнні двух дзяцей у традыцыйных народных строях, якія ўручылі Папу ...
Читать далее »Папа ў Інданезіі: дзяржаўная цырымонія ў прэзідэнцкім палацы
Другі дзень візіту Папы Францішка ў Інданезію пачаўся 4 верасня 2024 года ў 7.00 па мясцовым часе з прыватнай святой Імшы, якую ён цэлебраваў у сваёй часовай рэзідэнцыі – апостальскай нунцыятуры ў Джакарце. Каля 9.20 па мясцовым часе (5.20 па беларускім) Папа адправіўся ў Прэзідэнцкі палац Істана Мердэка, адлегласць да якога склала 2,9 кіламетра, і праз 10 хвілін, каля 9.30, ...
Читать далее »Сімвалічныя падарункі і важныя тэмы на борце папскага самалёта
На борце самалёта Ita Airways, які накіроўваўся з Рыма ў Джакарту, Пантыфік правёў традыцыйную сустрэчу з журналістамі. 80 прадстаўнікоў СМІ з усяго свету, у тым ліку карэспандэнты з краін, якія Папа Рымскі наведае падчас візіту, суправаджаюць яго ў гэтым падарожжы. 2 верасня 2024 года Папа Францішак распачаў свой 45-ты міжнародны апостальскі візіт, які абяцае стаць самым працяглым і маштабным за ...
Читать далее »Папа маліўся ў Санта-Марыя-Маджорэ перад азіяцкім падарожжам
У нядзелю, 1 верасня 2024 года, Папа Францішак наведаў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ ў Рыме. Як і звычайна перад важнымі падзеямі, ён памаліўся перад іконай Багародзіцы, вядомай як Salus Populi Romani (Выратаванне рымскага народа). Падчас гэтага малітоўнага візіту Святы Айцец даверыў Маці Божай свой будучы апостальскі візіт у краіны Паўднёва-Усходняй Азіі. З 2 па 13 верасня 2024 года ён плануе наведаць Інданезію, ...
Читать далее »Папу падарылі партытуру напісанай для яго Імшы Міласэрнасці
Пасля агульнай аўдыенцыі, якая апраходзіла ў Ватыкане 28 жніўня 2024 года, музыкі з Верхняй Аўстрыі ўручылі Папу Францішку партытуру спецыяльна напісанай для яго Імшы Міласэрнасці. 87-гадовы Святы Айцец атрымаў твор ад кампазітара Томаса Доса і дырыжораў Готфрыда Раперсдорфера, Петэра Брылінгера і Томаса Хёрмана. Падзея мела месца на плошчы святога Пятра з удзелам каля 300 музыкантаў і вакалістаў з розных ансамбляў ...
Читать далее »Пантыфік сустрэўся з італьянцам, апраўданым пасля 33 гадоў турмы
Святы Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі 60-гадовага Беньяміна Дзункеду, былога сардзінскага фермера, які ў выніку судовай памылкі правёў у турме 33 гады. Сустрэча адбылася 23 жніўня 2024 года ў папскай бібліятэцы Апостальскага палацу ў Ватыкане. Дзункеду падарыў Пантыфіку кнігу «Я невінаваты» (Io sono innocente), якую напісаў разам са сваім адвакатам. У ёй італьянец распавёў праз свой трагічны досвед у няволі. ...
Читать далее »Папа скаўцкім лідарам: вучыць прыкладам жыцця, больш чым словамі
Выхавацелі вучаць у першую чаргу сваім жыццём, больш чым словамі, заўважыў Папа ў пасланні да ўдзельнікаў сустрэчы лідараў італьянскай каталіцкай скаўцкай арганізацыі AGESCI, якая 25 жніўня 2024 года завяршылася ў Вероне. Пантыфік пажадаў, каб Асацыяцыя Каталіцкіх Скаўтак і Скаўтаў Італіі (L’Associazione Guide e Scout Cattolici Italiani) была “трэніровачнай залай хрысціянскага жыцця, магчымасцю братэрскай еднасці, школай служэння бліжняму, асабліва найбольш абяздоленаму ...
Читать далее »Квіткі на папскую Імшу ў Бруселі разышліся за 90 хвілін
Усе індывідуальныя квіткі на папскую Імшу, якая адбудзецца 29 верасня 2024 года на стадыёне караля Бадуэна ў Бруселі, ужо разабраны. Як паведаміў інфармацыйнаму парталу CathoBel Герт Дэ Керпель, яны разышліся за 90 хвілін. Дэ Керпель, які з’яўляецца прэс-сакратаром арцыбіскупа Бруселя-Мехелена і галоўным рэдактарам хрысціянскага штотыднёвіка Tertio, адказвае за камунікацыю падчас візіту Папы Францішка ў Бельгію. Стадыён, адкрыты ў 1930 годзе, ...
Читать далее »Святы Айцец: памятаць у малітве пра краіны, у якіх ідзе вайна
На завяршэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 21 жніўня 2024 года ў Ватыкане, Святы Айцец згадаў пра народы, якія пакутуюць ад войнаў, заклікаючы працягваць маліцца за мір. “Калі ласка, давайце не будзем забываць пра змучаную Украіну, якая вельмі пакутуе. Давайце не будзем забываць пра М’янму, Паўднёвы Судан, Паўночнае Ківу і многія іншыя краіны, дзе ідзе вайна. Давайце будзем маліцца за мір. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!