Святы Айцец: памятаць у малітве пра краіны, у якіх ідзе вайна

На завяршэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 21 жніўня 2024 года ў Ватыкане, Святы Айцец згадаў пра народы, якія пакутуюць ад войнаў, заклікаючы працягваць маліцца за мір.

“Калі ласка, давайце не будзем забываць пра змучаную Украіну, якая вельмі пакутуе. Давайце не будзем забываць пра М’янму, Паўднёвы Судан, Паўночнае Ківу і многія іншыя краіны, дзе ідзе вайна. Давайце будзем маліцца за мір. Не будзем забываць пра Палесціну і Ізраіль: няхай там настане мір”, — сказаў Папа Францішак.

Тэму міру Пантыфік закрануў таксама вітаючы пілігрымаў з Польшчы. “Наш свет, паранены войнамі і падзеламі, як ніколі мае патрэбу ў плёнах Святога Духа. Пачынаючы з вашых сем’яў і месцаў працы, нясіце ў сваё штодзённае жыццё любоў, мір і дабро”, — заахвоціў Папа, выказваючы пажаданне, каб дар міру прынеслі малітвы шматлікіх пілігрымаў, якія ў гэтыя дні пешшу ідуць да санктуарыя Маці Божай у Чэнстахове.

Аляксандр Панчанка — беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі