Архив меток: малітва за мір

Пілігрымы з Навагрудка і іншых парафій з Беларусі аб’ядналіся ў малітве з Папам Львом XIV

У апошні дзень пілігрымкі паломнікі з Навагрудка і некаторых іншых парафій з Беларусі ў ружанцовай малітве аб’ядналіся з Папам Львом XIV і ўсім Касцёлам у інтэнцыі супакою ва ўсім свеце. Напярэдадні Святы Айцец асабіста заклікаў каталікоў з усяго свету далучыцца да гэтай духоўнай падзеі, каб папрасіць у Бога сапраўдную згоду паміж народамі. Пілігрымы, будучы ў дарозе, уключылі інтэрнэт-трансляцыю і адчулі ...

Читать далее »

Ружанец з Папам: да малітвы далучацца санктуарыі з усяго свету

Да малітвы Ружанца ў інтэнцыі міру, якую Папа Леў XIV узначаліць увечары 30 мая 2026 года ў Ватыканскіх садах, духоўна далучацца вернікі ў розных марыйных санктуарыях свету. Дыкастэрыя па евангелізацыі, галоўны арганізатар малітоўнай ініцыятывы, паведаміла, што ў духоўнай еднасці з Папам Ружанец у інтэнцыі міру будуць маліцца вернікі, якія ў апошні дзень мая збяруцца ў марыйных санктуарыях на розных кантынентах. ...

Читать далее »

Папа Леў XIV едзе ў Пампеі маліцца аб міры

Дакладна ў 1-ю гадавіну свайго абрання, 8 мая 2026 года, Папа Леў XIV здзейсніць 6-гадзінны візіт у Пампеі, каб памаліцца аб міры і сустрэцца з беднымі ў славутым марыйным санктуарыі. Сімвалічнае падарожжа Пантыфіка на поўдзень Італіі бярэ свой пачатак яшчэ ў дзень з’яўлення белага дыму. Тады ў сваіх самых першых словах ён згадаў пра малітву да Маці Божай Пампейскай, чым ...

Читать далее »

Молімся разам з Папам: аб раззбраенні і міры

Святы Айцец заклікае ўвесь Касцёл маліцца разам з ім аб раззбраенні і міры. Відэаролік з інтэнцыяй на сакавік 2026 года распаўсюдзіла Папская сусветная сетка малітвы. “Молімся, каб краіны імкнуліся да эфектыўнага раззбраення, асабліва ядзернага, і каб сусветныя лідары абралі шлях дыялогу і дыпламатыі замест гвалту”, — так гучыць малітоўная інтэнцыя Льва XIV. Створаныя для адзінства і братэрства У відэароліку ініцыятывы ...

Читать далее »

Епіскапат Беларусі далучыцца да малітвы Касцёла ў Еўропе за мір

Беларускі епіскапат прыме ўдзел у агульнаеўрапейскім Эўхарыстычным ланцугу ў інтэнцыі міру ва Украіне, у Святой Зямлі і ва ўсім свеце, які будзе праводзіцца на працягу ўсяго Вялікага посту, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Ад Папяльцовай серады і да Вялікага чацвера Касцёл у Еўропе кожны дзень будзе збірацца вакол эўхарыстычнага стала, каб маліцца аб дары міру. Ініцыятыва праводзіцца Радай Біскупскіх Канферэнцый ...

Читать далее »

Зварот Старшыні ККББ арцыбіскупа Станеўскага да вернікаў аб малітве ў інтэнцыі супакою

Пасля закліку Папы Льва XIV, каб пятніца 22 жніўня быў днём малітвы і посту за мір, Старшыня Канферэнцыі Катліцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі звяртаецца да ўсіх вернікаў з заклікам аб малітве аб супакоі. Дарагія браты і сёстры, 20 жніўня 2025 года, пасля заканчэння агульнай аўдыенцыі, Святы Айцец Леў XIV заклікаў: «У гэтую пятніцу, 22 жніўня, мы будзем адзначаць свята ...

Читать далее »

Дзень посту і малітвы за мір – Папа Леў XIV ідзе шляхам папярэднікаў

Абвясціўшы ва ўсім Каталіцкім Касцёле Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру, Леў XIV працягвае традыцыю сваіх папярэднікаў, якія неаднаразова заклікалі вернікаў да духоўнай мабілізацыі дзеля супакою на планеце. Першы Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру ў трэцім тысячагоддзі абвясціў святы Папа Ян Павел ІІ. Ён адбыўся 14 снежня 2001 года ў адказ на трагічныя падзеі 11 верасня і ...

Читать далее »

Пантыфік абвясціў Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 20 жніўня 2025 года ў Ватыкане, Пантыфік заклікаў правесці ў бліжэйшую пятніцу Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру ў свеце. Папа Леў XIV нагадаў, што 22 жніўня 2025 года ў Касцёле будзе адзначацца літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы. Ён заклікаў “усіх вернікаў правесці гэты дзень у посце і малітве, просячы Пана, каб ...

Читать далее »

Жаночыя манаскія супольнасці правядуць Дзень малітвы за мір

Міжнароднае аб’яднанне генеральных настаяцельніц (UISG) заклікае ўсе жаночыя манаскія супольнасці правесці 14 жніўня 2025 года Дзень посту і малітвы ў інтэнцыі міру. “Газа, Судан, Украіна, Гаіці, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Сірыя, М’янма. Раны свету – перад вачыма ўсіх. Абліччы, пазначаныя болем, разбураныя дамы, знішчаныя супольнасці. Найвышэйшы кошт часта плацяць жанчыны і дзеці. Таму Міжнароднае аб’яднанне генеральных настаяцельніц скіроўвае настойлівы заклік: 14 ...

Читать далее »

Пантыфік: молімся за мір на Блізкім Усходзе, ва Украіне і ўсім свеце

Перад малітвай “Анёл Панскі”, якая прайшла 15 чэрвеня 2025 года ў Ватыкане, Папа заклікаў спыніць войны і гвалт у свеце, а таксама паставіў у прыклад моладзі новага благаслаўлёнага. Папа Леў XIV заклікаў да захавання духу бескарыслівасці ў спорце. Ён падкрэсліў, што “спорт – гэта шлях будавання міру, бо з’яўляецца школай павагі і сумленнасці, якая спрыяе развіццю культуры сустрэчы і братэрства”. ...

Читать далее »