Няхай май стане часам для ружанцовай малітвы ў інтэнцыі міру, — пажадаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. “У гэтым месяцы маі, які толькі распачаўся, я запрашаю вас аднавіць ваша ўшанаванне Маці Божай. Заахвочваю вас глыбей пазнаваць Марыю, увайсці ў блізкія адносіны з Ёю, прыняць Яе як духоўную Маці і ўзор вернасці Хрысту. ...
Читать далее »Архив меток: малітва за мір
Папа Францішак просіць аб малітве за Афрыку
Падчас агульнай аўдыенцыі Святы Айцец папрасіў аб малітве за Дэмакратычную Рэспубліку Конга, куды ён прыбудзе ў канцы гэтага месяца, а таксама за хрысціян, якіх пераследуюць у Нігерыі. Звяртаючыся да франкамоўных пілігрымаў, Папа прывітаў групу вернікаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Гэта “краіна, якую я маю намер наведаць у канцы гэтага месяца і якую даручаю вашым малітвам!” — сказаў Папа Францішак 18 ...
Читать далее »Пантыфік заклікаў маліцца за адзінства хрысціян і мір ва Украіне
18 студзеня 2023 года, завяршаючы агульную аўдыенцыю, Святы Айцец нагадаў аб распачатым Тыдні малітваў аб адзінстве хрысціян і заклікаў да дзеянняў у гэтым кірунку. “На пачатку Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян заахвочваю кожнага з вас маліцца і дзейнічаць, каб шлях да поўнай камуніі быў умацаваны паміж усімі тымі, хто верыць у Хрыста, і ў той жа час я заклікаю вас ...
Читать далее »Папа памаліўся перад іконай Маці Божай Жыровіцкай
Святы Айцец правёў некалькі хвілін у малітве за Украіну перад копіяй іконы Маці Божай Жыровіцкай, якая падчас агульнай аўдыенцыі 11 студзеня 2023 года была выстаўлена ў ватыканскай Зале Паўла VI. “Не будзем забываць пра змучаную Украіну, якая заўсёды ў нашых сэрцах; выкажам гэтаму народу, які перажывае жорсткія пакуты, нашу любоў, нашу блізкасць і нашу малітву. А зараз я правяду некалькі ...
Читать далее »На магіле святога Мікалая пройдзе малітва за мір
У італьянскім Бары, дзе пахаваны святы Мікалай, якога ўшаноўваюць як католікі, так і праваслаўныя, пройдзе малітва за мір. Гэты святы мае асаблівае значэнне для ўкраінскага і рускага народаў. Набажэнства адбудзецца за некалькі дзён да свята Божага Нараджэння, 21 снежня 2022 года, у 18.30, у базыліцы святога Мікалая ў Бары. Яго арганізавалі італьянская біскупская канферэнцыя і мясцовая архідыяцэзія. “Мы просім заступніцтва ...
Читать далее »В столице Боливии прошел массовый крестный ход за диалог и мир в стране
Крестный ход прошел в минувшие выходные в Санта-Крусе при массовом стечении жителей столицы. Они прошли по центральным улицам призывая к диалогу и миру в стране. Молитвы о мире в многочисленных католических общинах проходят на фоне бессрочной забастовки народа в связи с переносом сроков переписи населения и жилищного фонда, роста напряженности и эскалации насилия на улицах. Протестующие требуют, чтобы перепись, планировавшаяся ...
Читать далее »Папа: не дазволім заразіць сябе вычварнай логікай вайны
Давайце разрадзім канфлікты зброяй дыялогу, — заклікаў Папа Францішак падчас міжрэлігійнай малітвы за мір ва Украіне і ўсім свеце, якая прайшла 25 кастрычніка 2022 года ў рымскім Калізеі. “Сёлета наша малітва ствала “воклічам”, бо сёння мір быў цяжка парушаны, паранены і растаптаны: і гэта ў Еўропе, на кантыненце, які ў мінулым стагоддзі перажыў трагедыі дзвюх сусветных войнаў. На жаль, з ...
Читать далее »Святы Айцец прыме ўдзел у міжрэлігійнай малітве за мір ва Украіне
Пасля малітвы Анёл Панскі і апостальскага благаслаўлення Пантыфік чарговы раз заклікаў маліцца за мір ва Украіне і анансаваў адмысловае набажэнства з сваім удзелам. “25 кастрычніка 2022 года я адпраўлюся ў Калізей, каб памаліцца за мір ва Украіне і ў свеце разам з прадстаўнікамі Цэркваў, хрысціянскіх супольнасцей і сусветных рэлігій, якія сабраліся ў Рыме на сустрэчу пад назвай Вокліч аб міры. ...
Читать далее »Святы Айцец падтрымаў ружанцовую малітву дзяцей за мір
Папа Францішак падтрымаў дзяцей, якія 18 кастрычніка 2022 года па ўсім свеце маліліся на Ружанцы за мір у рамках штогадовай акцыі Папскага фонду Дапамога Касцёлу ў патрэбе. “Даверым заступніцтву Маці Божай змучаны ўкраінскі народ і жыхароў іншых краін, дзе пануюць вайна, насілле і галеча”, — заклікаў Святы Айцец. У кампаніі Мільён дзяцей моляцца на ружанцы прымаюць удзел парафіі, школы, дзіцячыя ...
Читать далее »Папа Францішак прыме ўдзел у міжрэлігійнай малітве за мір у Калізеі
23-25 кастрычніка 2022 года ў Рыме пройдзе сустрэча рэлігійных лідараў і прадстаўнікоў розных народаў і культур, кульмінацыяй якой стане сумесная малітва за мір з удзелам Папы. “Святы Айцец прыме ўдзел у Малітве за мір з прадстаўнікамі вялікіх сусветных рэлігій, арганізаванай Супольнасцю святога Эгідзія пад назвай Крык аб міры, якая адбудзецца вечарам у аўторак 25 кастрычніка ў Калізеі”, — сказаў Матэа ...
Читать далее »