Пантыфік заклікае даверыць Украіну, Палесціну і Ізраіль святым Пятру і Паўлу

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 26 чэрвеня 2024 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак згадаў пра сітуацыю ва Украіне і Святой Зямлі.

Звяртаючыся да моладзі, хворых, пажылых і маладажонаў, Папа нагадаў, што 29 чэрвеня ў Касцёле будзе адзначацца ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, нябесных апекуноў Рыма. “Па іх прыкладзе будзьце місійнымі вучнямі, усюды даючы сведчанне прыгажосці Евангелля. Давайце даверым іх заступніцтву Украіну, Палесціну і Ізраіль, каб хутка маглі прыйсці да міру”, — заклікаў Пантыфік.

Аляксандр Панчанка, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку