Святы Айцец абраў тэмы Сусветных дзён моладзі, якія будуць адзначацца ў мясцовых Касцёлах у 2023 і 2024 гадах. Святкаванні пройдуць ва ўрачыстасць Хрыста Валадара. 38-я Сусветныя дні моладзі ў 2023 годзе пройдуць пад дэвізам Цешцеся надзеяй (Рым 12,12). Тэма 39-х Сусветных дзён моладзі, якія будуць адзначацца ў 2024 годзе – Хто спадзяецца на Пана, пабягуць і не стомяцца (пар. Іс ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Прэзідэнту Францыі давялося абараняць сваё рашэнне прыняць удзел у св. Імшы з Папам
Прэзідэнту Эмануэлю Макрону давялося абараняць сваё рашэнне прыняць удзел у святой Імшы, якую Папа Францішак будзе цэлебраваць 23 верасня 2023 года ў Марсэлі. Рашэнне Эмануэля Макрона выклікала хвалю крытыкі з боку левых палітыкаў, у прыватнасці актывістаў партыі La France insoumise (Непакораная Францыя), якія спаслаліся на свецкі характар французскай дзяржавы і яе нейтралітэт у адносінах да рэлігіі. У сваю чаргу Нацыянальны ...
Читать далее »70-годдзе паклікання Папы Францішка да святарства
Папа неаднаразова расказваў, што ведае дакладны дзень, калі распазнаў пакліканне да святарства. Гэта адбылося 21 верасня 1953 года, ва ўспамін святога Мацвея – грэшніка і мытніка, якога Хрыстус паклікаў стаць Яго апосталам. У гэты дзень 17-гадовы Хорхэ Марыа Берголіа планаваў раздзяліць з сябрамі радасць студэнцкага свята, але будучы пабожным католікам, вырашыў спачатку памаліцца ў храме. Раніцай ён прыйшоў у касцёл ...
Читать далее »Святы Айцец нагадаў пра неабходнасць раззбраення і мірабудаўніцтва
Адносіны паміж дзяржавамі і людзьмі павінны рэгулявацца не ўзброенай сілай, а прынцыпамі ісціны, справядлівасці і супрацоўніцтва, нагадаў Папа Францішак удзельнікам міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай шасцідзесятай гадавіне энцыклікі Яна XXIII Pacem in Terris. У лісце ад 12 верасня 2023 года на імя кардынала Пітэра Тарксана, канцлера Папскай акадэміі грамадскіх навук, Папа Францішак адзначыў сваечасовасць канферэнцыі, “паколькі наш свет па-ранейшаму знаходзіцца ў цісках ...
Читать далее »Папа пра актуальныя сусветныя праблемы
З прамовай пра актуальныя сусветныя праблемы і выклікі звярнуўся Папа да ўдзельнікаў Глабальнай ініцыятывы Клінтана (Clinton Global Initiative), якая праходзіць 18-19 верасня 2023 года ў Нью-Ёрку. Прамове Пантыфіка, вымаўленай на іспанскай мове па відэасувязі, папярэднічаў паказ відэароліка з кадрамі апостальскіх падарожжаў і важных падзей з яго ўдзелам, у тым ліку сустрэч з хворымі і беднымі. Патрабуецца вялікая і агульная адказнасць ...
Читать далее »Пантыфік заклікаў падтрымаць малітвай яго візіт у Марсель
На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая 17 верасня 2023 года прайшла ў Ватыкане, Папа заклікаў падтрымаць малітвай яго падарожжа ў Марсель. Святы Айцец наведае гэты партовы горад на поўдні Францыі з 22 па 23 верасня з нагоды Міжземнаморскай сустрэчы, на якой збяруцца разам прадстаўнікі “касцёльных і грамадзянскіх уладаў рэгіёну, каб падтрымаць шляхі міру, супрацоўніцтва і інтэграцыі ...
Читать далее »Папа Францішак сустрэўся з акцёрам Сільвестрам Сталонэ
Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі 77-гадовага амерыканскага акцёра, рэжысёра і кінапрадзюсера Сільвестра Сталонэ. Сталонэ, вядомы галоўным чынам па ролях у фільмах Рокі і Рэмба, прыйшоў на аўдыенцыю з сям’ёй. Ён прыехаў у Італію, каб разам са сваім братам Фрэнкам, вядомым музыкантам, атрымаць ганаровае грамадзянства Джоя-дэль-Коле каля Бары, адкуль паходзіць яго сям’я. Гэта не першая сустрэча Святога Айца з прадстаўнікамі ...
Читать далее »Папа Францішак падзякаваў удзельнікам Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне
Захаваць жывую памяць пра лісабонскія падзеі і дзяліцца атрыманым досведам з іншымі, — заклікаў Папа Францішак удзельнікаў Сусветных дзён моладзі 2023 года. “Захоўвайце ўспамін пра перажытыя Дні моладзі, не анестэзіруйце яго, не складайце ў альбом успамінаў мінулага. Захавайце яго жывым. І раскажыце пра гэта ўсё, раскажыце пра гэта ва ўніверсітэце, у школе, на працы, раскажыце пра тое, што вы перажылі, ...
Читать далее »Папа Францішак сустрэўся з апостальскім нунцыем у Беларусі
Зала Друку Святога Пасада паведаміла аб сустрэчы Святога Айца Францішка з арцыбіскупам Антэ Ёзічам, апостальскім нунцыем у Беларусі. Аб змесце размовы падчас аўдыенцыі, якая прайшла 8 верасня 2023 года раніцай у ватыканскім Апостальскім палацы, не паведамляецца. Антэ Ёзіч з’яўляецца прадстаўніком Папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 года. Ён стаў другім харвацкім іерархам на пасадзе апостальскага нунцыя ў Беларусі. ...
Читать далее »Пантыфік падзякаваў Багародзіцы за візіт у Манголію
Святы Айцец здзейсніў традыцыйны візіт у рымскую базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб падзякаваць Багародзіцы за апостальскае падарожжа ў Манголію. 4 верасня 2023 года, вярнуўшыся з 43-га Апостальскага падарожжа ў Манголію, Папа скіраваўся ў базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб памаліцца перад абразом Salus Populi Romani. Памаліўшыся Багародзіцы, Папа вярнуўся ў Ватыкан. Пантыфік заўсёды даручае Панне Марыі ўсе свае апостальскія падарожжы, распачынаючы і завяршаючы іх у ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!