Архив меток: Папа Францішак

Святы Айцец: вайна зрабіла больш балючымі раны Галадамора

Пасля малітвы Анёл Панскі, якая 26 лістапада 2023 года прайшла ў Ватыкане, Папа Францішак нагадаў, што малітва разрывае спіраль нянавісці, а дыялог з’яўляецца адзіным шляхам да міру. “Учора змучаная Украіна ўшаноўвала памяць ахвяр Галадамору – генацыду, учыненага савецкім рэжымам, у выніку якога 90 гадоў таму загінулі ад голаду мільёны людзей. Гэтая нясперпная рана замест таго, каб загойвацца, стала яшчэ больш ...

Читать далее »

Пантыфік на ватыканскім паказе фільма пра вайну ва Украіне

21 лістапада 2023 года вечарам Папа Францішак паўдзельнічаў у ватыканскім паказе дакументальнага фільма пра вайну ва Украіне. Стужку Яўгена Афінееўскага «Свабода ў агні: барацьба Украіны за свабоду» ў Новай сінадальнай зале разам з Папам глядзелі дыпламаты, уключаючы пасла Украіны пры Святым Пасадзе, а таксама італьянскія і замежныя госці. Святы Айцец застаўся да канца прагляду і пасля хвіліны маўчання, праведзенай у ...

Читать далее »

Папа занепакоены сітуацыяй Касцёла ў Германіі

“Я таксама падзяляю занепакоенасць шматлікімі канкрэтнымі крокамі, якія цяпер рэалізуе значная частка мясцовага Касцёла”, — напісаў Папа ў асабістым лісце чатыром нямецкім каталічкам, каментуючы сітуацыю вакол нямецкага Сінадальнага шляху. У тэксце, апублікаваным у штодзённіку Die Welt, Папа Францішак крытыкуе стварэнне Сінадальнай камісіі, якая павінна падрыхтаваць увядзенне Сінадальнай рады – кансультатыўна-вырашальнага органа. Ён падкрэслівае, што такі орган не можа быць узгоднены ...

Читать далее »

Пантыфік у Сусветны дзень бедных: станем дарам для іншых людзей

Стаць дарам для іншых людзей у грамадстве, абыякавым і заклапочаным сваімі справамі, — заклікаў Папа падчас святой Імшы з нагоды Сусветнага дня бедных, якая прайшла 19 лістапада 2023 года ў Ватыкане. Папа Францішак падкрэсліў у гаміліі, што беднасць – гэта скандал, на які трэба адказаць, наследуючы пасланне Евангелля, што заклікае хрысціян дзяліцца хлебам і множыць любоў, не заставацца абыякавымі да ...

Читать далее »

Святы Айцец адведаў духавенства і бедных на ўскраіне Рыма

Увечары 16 лістапада 2023 года Папа Францішак здзейсніў візіт у рымскую парафіі Найсвяцейшай Марыі Маці Гасціннасці, якая знаходзіцца на ўсходзе горада, у адной з самых аддаленых ускраін італьянскай сталіцы. Святы Айцец сустрэўся з духавенствам, якое працуе ў гэтай частцы Рыма, а затым адведаў дабрачынны цэнтр для сем’яў у нястачы. Размова Папы са святарамі працягвалася амаль паўтары гадзіны. У ёй бралі ...

Читать далее »

Папа Францішак у пасланні на Сусветны дзень моладзі: цешцеся надзеяй

Не паддавацца індывідуалізму і абыякавасці, дзяліцца надзеяй, у тым ліку ў сацыяльных сетках, — заклікаў Папа ў пасланні на 38-ы Сусветны дзень моладзі, які 26 лістапада 2023 года пройдзе ў Касцёле на дыяцэзіяльным узроўні. Тэмай звароту сталі словы, якія святы Павел скіраваў да рымскай хрысціянскай супольнасці ў часы жорсткага пераследу: Цешцеся надзеяй (Рым 12,12). Гэта была тая “радасць надзеі”, якую ...

Читать далее »

Пантыфік заклікаў да міру ў Судане, Святой Зямлі і Украіне

Падчас традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі 12 лістапада 2023 года Святы Айцец звярнуўся з заклікам аб міры ў Судане, Святой Зямлі і Украіне. Папа Францішак нагадаў аб тым, што ўжо на працягу многіх месяцаў у Судане ідзе грамадзянская вайна, “якой не відаць канца”. Яна прывяла “да шматлікіх ахвяр, мільёнаў унутрана перамешчаных асоб і бежанцаў у суседнія краіны, а таксама да ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікае на ўсіх узроўнях цаніць грамадскую ролю бацькоў

“Сёння культурны кантэкст не спрыяе адукацыйнай місіі бацькоў, прынамсі ў Еўропе. Фактычна ён пазначаны этычным суб’ектывізмам і практычным матэрыялізмам”, — лічыць Папа Францішак. 11 лістапада 2023 года ў Ватыкане Папа сустрэўся з удзельнікамі генеральнай асамблеі і канферэнцыі Еўрапейскай бацькоўскай асацыяцыі (European Parents’ Association). “Стаць бацькамі – адна з самых вялікіх радасцей у жыцці. Гэта выклікае ў пар новую энергію, імпульс ...

Читать далее »

Увясну выйдзе новая кніга пра жыццё Папы Францішка

«Жыццё. Мая гісторыя ў Гісторыі» – пад такім загалоўкам вясной 2024 года выйдзе ў свет кніга, у якой асабістыя падзеі з жыцця Папы пераплятаюцца з гістарычнымі падзеямі XX стагоддзя і сучаснасці. Кніга «Жыццё. Мая гісторыя ў Гісторыі» выйдзе ў нью-ёркскім выдавецтве HarperCollins, якое 7 лістапада 2023 года анансавала публікацыю. Яна з’явіцца ў кнігарнях шэрагу краін Еўропы і Амерыкі: Бразіліі, Вялікабрытаніі, ...

Читать далее »

Папа Францішак ахрысціў 13-е дзіця ўкраінскай сям’і

Надзвычайная падзея адбылася ў Ватыкане 6 лістапада 2023 года ўвечары. Да Папы прыехала сям’я з Украіны. Яны прывезлі сваё малодшае, 13-е дзіця, з просьбай ахрысціць яго. І Папа зрабіў гэта. Усё арганізаваў біскуп Леон Дубраўскі, пастыр Камянецкай дыяцэзіі. Ён прызнаўся, што такое жаданне ў яго было і раней, але дагэтуль не ўдалося рэалізаваць задуманага. “Я вырашыў, што буду хрысціць кожнае ...

Читать далее »