Архив меток: Папа Францішак

Urbi et Orbi: Няхай Божае Нараджэнне адновіць надзею і даруе мір

Вайна – гэта вар’яцтва, якому няма апраўдання. Давайце зробім так, каб народ больш не ўздымаў мяча на народ, — заклікаў Папа 25 снежня 2023 года перад святочным благаслаўленнем Urbi et Orbi. “Дарагія браты і сёстры, з Нараджэннем Пана! Позіркі і сэрцы хрысціян усяго свету звернутыя да Бэтлеему. У гэтыя дні там пануюць смутак і маўчанне, аднак менавіта там упершыню прагучала ...

Читать далее »

Папскія спачуванні пасля страляніны ў пражскім універсітэце

Папа Францішак праз свайго Дзяржсакратара выказаў спачуванні тым, каго закранула трагедыя, якая адбылася ў сталіцы Чэхіі. “Глыбока засмучаны інфармацыяй аб гібелі людзей і раненнях, выкліканых стралянінай у Карлавым універсітэце ў Празе, Яго Святасць Францішак выказвае сваю духоўную блізкасць усім, каго закранула гэта трагедыя. Давяраючы тых, хто загінуў, міласэрнасці ўсемагутнага Бога, Святы Айцец выпрошвае Боскую сілу і суцяшэнне для іх смуткуючых ...

Читать далее »

Бэтлеемскія яслі – школа прастаты і крыніца радасці

Бэтлеемскія яслі ўзніклі, каб вярнуць нас да таго, што важнае: да Бога, які прыходзіць, каб пасяліцца сярод нас, — адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якую правёў 20 снежня 2023 года ў ватыканскай Зале Паўла VI. “800 гадоў таму, на Божае Нараджэнне 1223 года, святы Францішак Асізскі зрабіў у Грэча першую жывую стаенку. У той час калі ў дамах і ...

Читать далее »

Папа Францішак даў вельмі асабістае інтэрв’ю мексіканскаму тэлебачанню

Я заўсёды веру ў палітыкаў, бо веру ў тое, што палітыка – гэта вышэйшая форма любові да народа, — прызнаўся Святы Айцец у вельмі асабістым інтэрв’ю мексіканскаму тэлеканалу N+. У самым пачатку гаворка зайшла пра мігрантаў. На думку Папы, тут варта прымяняць закон, “які з’яўляецца і чалавечым, і хрысціянскім – мігрантаў трэба вітаць, суправаджаць, заахвочваць і інтэграваць”. “Я сам сын ...

Читать далее »

Папа Францішак: пасланне Маці Божай Гвадэлупскай абараняе ад ідэалогій

Пасланне Маці Божай Гвадэлупскай не трывае ідэалогій любога кшталту, — падкрэсліў Папа ў гаміліі падчас Імшы, якую ўзначаліў 12 снежня 2023 года ў базіліцы святога Пятра з нагоды ўспаміну Маці Божай Гвадэлупскай – апякункі Лацінскай Амерыкі. Папа Францішак паразважаў над выявай Багародзіцы на сціплым плашчы святога Хуана Дыега, уся гісторыя якога паказвае, што наша беднасць набывае вялікую каштоўнасць у той ...

Читать далее »

Папа: перад бэтлеемскімі яслямі падумаем пра драму Святой Зямлі

9 снежня 2023 года Папа прыняў на аўдыенцыі дэлегацыі з італьянскіх Рыеці і Макры, адкуль сёлета былі дастаўлены на плошчу святога Пятра бэтлеемскія яслі і святочная ёлка. Пантыфік адзначыў, што стаенка, якая будзе ўпрыгожваць галоўную ватыканскую плошчу, нагадвае пра атмасферу Божага Нараджэння 1223 года ў Рэацінскай даліне, дзе спыняўся святы Фрацнішак Асізскі. “У яго думках яшчэ быў жывы ўспамін пра ...

Читать далее »

Папа Францішак устанавіў Сусветны дзень дзяцей

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі 8 снежня 2023 года Папа абвясціў аб правядзенні ў Каталіцкім Касцёле Сусветнага дня дзяцей. “З радасцю абвяшчаю, што 25 і 26 мая наступнага года мы будзем святкаваць у Рыме першы Сусветны дзень дзяцей. Ініцыятыва, арганізаваная Дыкастэрыяй па культуры і адукацыі, адказвае на пытанне: які свет мы хочам перадаць дзецям, якія падрастаюць? ...

Читать далее »

Нобелеўскія лаўрэаты ўручылі Папу Дэкларацыю аб чалавечым братэрстве

Філіпінская журналістка Марыя Рэса, італьянскі фізік Джорджа Парызі і еменская актывістка Тавакуль Карман перадалі Пантыфіку дакумент, складзены ў чэрвені 2023 года 30 лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі. Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая 6 снежня 2023 года прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI, Папа Францішак прывітаў трох нобелеўскіх лаўрэатаў: Марыю Рэсу з Філіпінаў, якая ў 2021 годзе атрымала Нобелеўскую прэмію міру, італьянскага навукоўцу Джорджа ...

Читать далее »

Папа Францішак ахвяруе залатую ружу галоўнаму марыйнаму абразу Рыма

8 снежня 2023 года Папа Францішак наведае базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб ахвяраваць залатую ружу Маці Божай, якая ўшаноўваецца ў гэтай святыні ў іконе Salus Populi Romani – Збаўленне рымскага народа. Кароткая цырымонія пройдзе перад традыцыйным візітам Святога Айца на рымскую Іспанскую плошчу з нагоды ўрачыстасці Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Залатая ружа, як сімвал папскага благаслаўлення, ушанавання і ўдзячнасці, мае старажытныя ...

Читать далее »

Cтан здароўя Папы Францішка стабільны

“Стан здароўя Святога Айца стабілізаваўся, тэмпературы няма, але запаленне ў лёгкіх, якое суправаджаецца цяжкасцямі дыхання, захоўваецца. Працягваецца тэрапія антыбіётыкамі”, — паведаміла 30 лістапада 2023 года вечарам Зала Друку Святога Пасада. Як вядома, агульную аўдыенцыю 29 лістапада Папа Францішак правёў у зале Паўла VI, але катэхезу ад яго імя чытаў ксёндз Філіпа Чампанэлі, супрацоўнік Дзяржсакратарыята. Таксама Пантыфік быў вымушаны адмяніць сваё ...

Читать далее »