На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі 8 снежня 2023 года Папа абвясціў аб правядзенні ў Каталіцкім Касцёле Сусветнага дня дзяцей.
“З радасцю абвяшчаю, што 25 і 26 мая наступнага года мы будзем святкаваць у Рыме першы Сусветны дзень дзяцей.
Ініцыятыва, арганізаваная Дыкастэрыяй па культуры і адукацыі, адказвае на пытанне: які свет мы хочам перадаць дзецям, якія падрастаюць? Па прыкладзе Езуса мы хочам паставіць дзяцей у цэнтр і клапаціцца пра іх”, — сказаў Святы Айцец.
Па матэрыялах беларускай рэдакцыі Vatican News
для друку