Архив меток: Папа Францішак

Папа Францішак асудзіў забойства Прэзідэнта Гаіці

Папа Францішак асуджае насілле як сродак вырашэння крызісаў і канфліктаў. Аб гэтым гаворыцца ў папскай спачувальнай тэлеграме, скіраванай у сувязі з забойствам Прэзідэнта Гаіці Жавенеля Маіза. “Даведаўшыся пра жудаснае забойства, ахвярай якога стаў Прэзідэнт Гаіці Гаіці Жавенель Маіз, Яго Святасць Папа Францішак выказвае свае спачуванні гаіцянскаму народу і яго жонцы, таксама цяжка параненай, жыццё якой давярае Богу”, — гаворыцца ў ...

Читать далее »

Папа Францішак удзячны за блізкасць і малітву

7 ліпеня кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні падзяліўся актуальнай інфармацыяй аб стане здароўя Папы, які ў мінулую нядзелю перанёс планавую хірургічную аперацыю на кішэчніку. “Пасляаперацыйны перыяд Яго Святасці Папы Францішка задавальняючы і працягваецца належным чынам. Святы Айцец працягвае рэгулярна прымаць ежу і прыпыніў інфузійную тэрапію. Канчатковы гісталагічны аналіз пацвердзіў цяжкі дывертыкулярны стэноз з прыкметамі склерознага дывертыкуліту”, — паведаміў ...

Читать далее »

Бэнэдыкт XVI і Патрыярх Барталамей моляцца за здароўе Святога Айца

Папа Францішак 4 ліпеня 2021 года перанёс планавую хірургічную аперацыю і знаходзіцца ў рымскім шпіталі Джэмэлі. “Бэнэдыкт XVI з любоўю скіроўвае свае думкі да Папы Францішка і шмат моліцца за яго”, — сказаў інфармацыйнаму агенцтву Adnkronos асабісты сакратар Пантыфіка-эмерыта арцыбіскуп Георг Генсвайн. “Братэрскае пажаданне хуткага выздараўлення” скіраваў Францішку і Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І. Ганаровы лідар праваслаўнага свету запэўніў Святога Айца ў ...

Читать далее »

Папа Францішак правядзе ў шпіталі не менш за тыдзень

Хірургічная аперацыя, якую перанёс Святы Айцец, працягвалася каля трох гадзін. Папа правядзе ў шпіталі па меншай меры тыдзень, — паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. “Яго Святасць Папа Францішак знаходзіцца ў добрым агульны стане, ён у прытомнасці і дыхае самастойна. Хірургічная аперацыя ў сувязі з дывертыкулярным стэнозам была праведзена вечарам 4 ліпеня, яна прадугледжвала левабаковую гемікалектамію і працягвалася ...

Читать далее »

Пантыфік прапанаваў новы фармат Сусветнай сустрэчы сем’яў

Папа прапанаваў правесці наступную Сусветную сустрэчу сем’яў адначасова ва ўсіх дыяцэзіях свету. Ён патлумачыў новы фармат сямейнага форума ў відэапасланні, якое было абнародавана 2 ліпеня 2021 г. Папа Францішак заўважыў, што «падчас папярэдніх cустрэч большая частка сем’яў заставалася дома» і форум успрымаўся «як далёкая падзея, за якой пераважна сачылі праз тэлебачанне, або ўвогуле была невядомай для большай часткі сем’яў». Цяпер ...

Читать далее »

Папа Францішак: летні адпачынак можа стаць часам духоўнага абнаўлення

“Жадаю ўсім вам, каб летні адпачынак стаў прывілеяваным часам для таго, каб нанава адкрыць прысутнасць вялікіх спраў Пана ў нашым жыцці”, — сказаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 30 чэрвеня 2021 г. у Ватыкане. Вітаю вернікаў з розных краін свету, якія сабраліся ў Панадворку св. Дамаса ў Ватыкане, Францішак даў ім некаторыя духоўныя парады на лета. “На пачатку гэтага перыяду ...

Читать далее »

Святы Айцец: адсутнасць любові – самая цяжкая хвароба

Толькі любоў аздараўляе жыццё, — нагадаў Святы Айцец вернікам, якія 27 чэрвеня 2021 г. сабраліся на малітве Анёл Панскі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Папа Францішак пракаментаваў евангельскі ўрывак пра аздараўленне Езусам жанчыны, хворай на крывацёк, і ўваскрашэнне дачкі Яіра (Мк 5,21-43). У гэтым апавяданні Хрыстус сутыкаецца з самымі драматычнымі сітуацыямі чалавека: смерцю і хваробай, паказваючы, аднак, што яны ...

Читать далее »

Святы Айцец: лета – час для сузірання Бога ў шэдэўры стварэння

Малітва з’яўляецца жыццёвай неабходнасцю чалавека і дапамагае знаходзіцца ў блізкасці з Богам, а летні перыяд можа быць нагодай для сузірання Яго ў шэдэўры стварэння, — перакананы Папа. Папа Францішак нагадаў пра заклік св. Паўла да няспыннай малітвы: “Няспынна маліцеся. За ўсё дзякуйце” (1 Тэс 5,17-18). “Малітва – гэта жыццёвая неабходнасць, бо з’яўляецца дыханнем душы. Усё ў жыцці – плён малітвы. ...

Читать далее »

5 гадоў Дыкастэрыі па справах свецкіх: кіраўнік падвёў вынікі

Папа Францішак імкнецца да большай прысутнасці свецкіх вернікаў у розных сферах касцёльнага і грамадскага жыцця. Такім чынам ён спрабуе бароцца з клерыкалізмам і элітарнасцю, — заўважыў кардынал Кэвін Фарэл. Іерарх падвёў папярэднія вынікі працы Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, якая пад яго кіраўніцтвам дзейнічае ўжо пяць гадоў. Стварэнне новай структуры было практычна першым важным эфектам рэформы Рымскай курыі, ...

Читать далее »

Папа Францішак прывітаў удзельнікаў віртуальнай пілігрымкі ў Ларэта

Нават віртуальная пілігрымка – гэта адлюстраванне нашага жыцця, якое ёсць дарогай, — звярнуў увагу Пантыфік, вітаючы ўдзельнікаў традыцыйнай начной пілігрымкі з Мачэраты ў Ларэта. Другі год запар з прычыны эпідэмічных абмежаванняў “вандроўка” прайшла ў фармаце анлайн. Папа пажадаў пілігрымам ніколі не губляць надзеі і ўсведамляць мэту, да якой ідуць у жыцці. Вячэрні тэлефонны званок да ўдзельнікаў пілігрымкі ўжо стаў традыцыяй, ...

Читать далее »