Архив меток: Папа Францішак

Папа Францішак сустрэўся з дзяўчынкай, якая стала ахвярай мафіі

Святы Айцец сустрэўся з італьянскай дзяўчынкай, якая два гады таму, у чатырохгадовым узросце, выпадкова стала ахвярай перастрэлкі паміж мафіёзі. Бацькі Наэмі распавялі Пантыфіку пра тое, як іх дачка праходзіць рэабілітацыю пасля шматлікіх аперацый і як цяжка жыць у грамадстве, якое штодня пакутуе ад арганізаванай злачыннасці. Дзяўчынка трапіла пад абстрэл на адной з галоўных плошчаў Неапаля. Калі яна ішла са сваёй ...

Читать далее »

Касцёл пакліканы ўключаць сем’і ў евангелізацыйную дзейнасць

Евангелізацыя – гэта не заданне пэўнай пастырскай эліты. Сужонкі і святары павінны дапаўняць адзін аднаго ў будаванні Касцёла, які з’яўляецца сям’ёй сем’яў, — заўважыў Папа Францішак. Пантыфік скіраваў відэапасланне да ўдзельнікаў вэбінару, прысвечанага стратэгіям выкарыстання Апостальскай адгартацыі Amoris laetitia у душпастырстве. Форум праходзіць 9-12 чэрвеня 2021 года па ініцыятыве Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця. У ім прымаюць удзел ...

Читать далее »

Папа: у Сэрцы Езуса любоў Бога сустрэлася з чалавецтвам

Прасіць Пана аб тым, каб ачысціў нашы сэрцы ад пыхі, неўпарадкаванасці, неадчувальнасці і напоўніў іх Сабой, “бо ў Яго любові і ў боязі Яго наша сэрца можа знайсці супакой”, — заклікаў Папа Францішак. “Паслязаўтра мы будзем святкаваць урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, у якім Божая любоў сустрэлася з усім чалавецтвам. Запрашаю кожнага з вас з даверам углядацца ў Найсвяцейшае Сэрца Езуса ...

Читать далее »

Папа падчас Анёл Панскі: Эўхарыстыя – гэта Хлеб грэшнікаў

Мы вітаем Езуса, Які любіць нас і лечыць нашы недахопы, каб любіць іншых і дапамагаць ім у іх недахопах, – у гэтым заключаецца логіка Эўхарыстыі, — заўважыў Папа Францішак 6 чэрвеня 2021 г. падчас Анёл Панскі. Спасылаючыся на ўрачыстасць Божага Цела, якая ў Італіі і ў іншых краінах адзначаецца ў нядзелю, Папа нагадаў, што падчас Апошняй вячэры Езус удзяліў нам ...

Читать далее »

На мыліцах праз Арктыку: Папа сустрэўся з незвычайным атлетам

Святы Айцец удзяліў благаслаўленне часткова паралізаванаму ліванскаму спартсмену, які збіраецца ў пешае падарожжа праз Арктыку і падкрэслівае, што “інваліднасць – гэта стан духа”. “Памаліся за мяне, калі будзеш там”, — з такім словамі Папа Францішак звярнуўся да Мішэля Хадада, прафесійнага атлета і Пасла добрай волі ААН у пытаннях аховы навакольнага асяроддзя. Пантыфік сустрэўся з ім падчас агульнай аўдыенцыі, якая 2 ...

Читать далее »

Пантыфік запрасіў у Ватыкан дзяцей, якія прынялі Першую Камунію

31 мая 2021 г. Папа будзе маліцца на ружанцы ў Ватыканскіх садах. У набажэнстве возьмуць удзел дзеці, якія прынялі Першую св. Камунію ў парафіі Санта-Марыя-дэла-Гроціцэла ў Вітэрба. У апошні дзень мая завяршаецца малітоўны “марафон” у інтэнцыі заканчэння пандэміі каронавіруса, абвешчаны Пантыфікам. Парафія ў Вітэрба, размешчаным ля Рыма, першай у Італіі прапанавала свае памяшканні для пункта вакцынацыі супраць COVID-19. “Для нашых ...

Читать далее »

Брытанскі палітык: Папа адыгрывае вялікую ролю ў барацьбе за мір

Пантыфіку належыць надзвычай важная роля на сусветнай арэне ў справе пабудовы міру», — заявіў дзяржміністр брытанскага МЗС лорд Тарык Ахмад пасля сустрэчы з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам. У сваю чаргу, пасля размовы з прэфектам Дыкастэрыі па камунікацый Паола Руфіні англійскі дыпламат адзначыў, што Апостальская Сталіца можа дапамагчы ў барацьбе за свабоду сусветных СМІ і свабодны доступ журналістаў да інфармацыі. Палітык ...

Читать далее »

Папа памоліцца аб “развязанні вузлоў”, выкліканых пандэміяй

Ружанцовай малітвай перад абразом Маці Божай, якая развязвае вузлы, Святы Айцец завершыць малітоўны марафон у інтэнцыі спынення пандэміі, аднаўлення грамадскага жыцця і прафесійнай дзейнасці. Ружанец пройдзе 31 мая 2021 года ў Ватыканскіх садах. Ён распачнецца ў 17.45 па рымскім часе ўрачыстай працэсіяй з копіяй абраза Маці Божай, якая развязвае вузлы, вельмі дарагога Францішку. Арыгінал гэтай іконы захоўваецца ў касцёле св. ...

Читать далее »

Пантыфік сустрэўся з былой вязніцай Аўшвіца беларускага паходжання

Святы Айцец сустрэўся з Лідзіяй Максімовіч, якая ў маленстве перажыла жахі канцэнтрацыйнага лагера Аўшвіц-Біркенаў і эксперыменты сумнавядомага Ёзэфа Менгеля. Кароткая сустрэча адбылася 26 мая 2021 года на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. “Калі Папа падышоў да мяне, я закасала рукаў і паказала яму лагерны нумар. На імгненне ён спыніўся, узяў маю руку і пацалаваў гэты нумар”, — распавяла 77-гадовая полька ...

Читать далее »

Святы Айцец: няхай Марыя агорне апекай усіх маці

Папа Францішак пажадаў вернікам Божага дару радасці і запэўніў у малітве за жанчын, якія чакаюць нараджэння дзіця. Адмысловы зварот ён скіраваў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, 26 мая 2021 г. у Ватыкане. Святы Айцец спаслаўся на літургічны ўспамін св. Філіпа Нэры, шырока вядомага як “святы радасці”. “Няхай спакойная радасць, дар Бога, суправаджае і ўзбагачае шлях кожнага з вас”, — пажадаў ён. ...

Читать далее »