Архив меток: Папа Францішак

Папа дасць старт малітоўнаму марафону супраць каранавірусу

Згодна з гарачым жаданнем Святога Айца, у маі будзе праходзіць малітоўная ініцыятыва пад назвай: Касцёл рупліва маліўся да Бога, — паінфармавала Папская рада па новай евангелізацыі. Галоўнай інтэнцыяй ружанцовага марафону стане хуткае завяршэнне пандэміі каранавірусу. Як вядома, май у каталіцкай духоўнай традыцыі прысвечаны адмысловай малітве да Найсвяцейшай Панны Марыі. На працягу мая, штодзённа ў 18.00 па рымскім часе, на афіцыйных ...

Читать далее »

Папа Францішак удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне дзевяці дыяканам

Папа Францішак удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне дзевяці дыяканам Рымскай дыяцэзіі. Урачысты абрад пройдзе 25 красавіка 2021 г. падчас св. Імшы ў ватыканскай базыліцы. Сакрамэнт пасвячэння ў Нядзелю Добрага Пастыра і Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях атрымаюць дыяканы з розных краін: Італіі, Румыніі, Албаніі, Калумбіі і Бразіліі. Усе яны праходзілі святарскую фармацыю ў духоўных семінарыях і калегіумах Рымскай дыяцэзіі: шасцёра вучыліся ў ...

Читать далее »

Папа Францішак з трывогай сочыць за падзеямі ва ўсходняй Украіне

Маліцца аб міры ва ўсходняй Украіне, — заклікаў Пантыфік падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Уладарка Неба, якая прайшла 18 красавіка 2021 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “З глыбокім хваляваннем сачу за падзеямі ў некаторых частках усходняй Украіны, дзе на працягу апошніх месяцаў учасціліся выпадкі парушэння перамір’я. Я з трывогай назіраю за ўмацаваннем вайсковай актыўнасці. Калі ласка, рашуча ...

Читать далее »

Regina Caeli зноў з акна Апостальскага палаца

У бліжэйшую нядзелю, 18 красавіка 2021 года, Папа Францішак прамовіць велікодную марыйную малітву «Валадарка неба» і прывітае вернікаў, якія збяруцца на плошчы св. Пятра, з акна Апостальскага палаца. У апошнія тыдні самае вядомае акно ў свеце заставалася зачыненым. Першы лакдаўн з прычыны пандэміі каранавірусу, калі Папа Рымскі вымушаны быў праводзіць нядзельную малітву з бібліятэкі Апостальскага палаца, трываў з 8 сакавіка ...

Читать далее »

Папа Францішак: жадаю, каб падчас Вялікадня вашы дамы сталі школай малітвы

Да малітвы ў сем’ях заахвоціў Папа Фрацішак удзельнікаў агульнай аўдыенцыі 14 красавіка 2021 г. Яе трансліравалі ватыканскія СМІ з бібліятэкі Апостальскага палаца. “Жадаю, каб падчас Вялікадня вашы дамы сталі школай малітвы, дзе вы зможаце нанова адкрыць прысутнасць Уваскрослага Хрыста. Няхай Ён напоўніць вашыя сэрцы сваімі пасхальнымі дарамі: мірам, надзеяй і радасцю. Благаслаўляю вас ад усяго сэрца!”, — сказаў Пантыфік. Францішак ...

Читать далее »

Пантыфік скіраваў спачуванні ў сувязі са смерцю прынца Філіпа

Папа скіраваў спачувальную тэлеграму каралеве Вялікабрытаніі Елізавеце ІІ у сувязі са смерцю яе мужа прынца Філіпа, які адышоў у вечнасць 9 красавіка 2021 г. у 99-гадовым узросце. “Са смуткам даведаўшыся пра смерць Вашага мужа прынца Філіпа, герцага Эдынбургскага, Яго Святасць Папа Францішак выказвае шчырыя спачуванні Вашай Вялікасці і членам каралеўскай сям’і. Успамінаючы адданасць прынца Філіпа сужэнству і сям’і, яго выбітную ...

Читать далее »

Малады Хорхе Берголіа практыкаваў начную адарацыю

Малады Хорхе Марыа Берголіа практыкаваў начную эўхарыстычную адарацыю. Для гэтага ён адмыслова ездзіў са свайго перыферыйнага раёна Флорэс у базыліку Найсвяцейшага Сакраманта ў цэнтр Буэнас-Айрэса. Гэта пацвердзіў сам Пантыфік у лісце, напісаным уласнаручна, да рэдакцыі іспанскага каталіцкага штотыднёвіка Alfa y Omega, ад якой атрымаў фотакопію спісу асоб, якія прымалі ўдзел у адарацыі ў 1954-1955 гадах. У брацтве начной адарацыі Хорхе ...

Читать далее »

Папа да моладзі: Бог шукае вас, як ніколі раней

“Бог дае знайсці сябе тым, хто шукае Яго ўсім сэрцам”, — напісаў Пантыфік у прадмове да кнігі кардынала Раньера Канталамесы “Францішак, менестрэль Божы” (Francesco giullare di Dio). На старонках сваёй новай кнігі Прапаведнік папскага дома звяртаецца да моладзі, распавядаючы гісторыю Асізскага Бедняка праз прызму жыцця бл. Пацыфіка з Чэрана – італьянскага францішканіна і сярэднявечнага паэта. Звяртаючыся да юнакоў і дзяўчат ...

Читать далее »

Інтэнцыя Папы: маліцца за тых, хто бароніць правы чалавека

Маліцца за людзей, якія рызыкуюць сваім жыццём, змагаючыся за асноўныя правы чалавека, — заклікаў Святы Айцец у сваёй малітоўнай інтэнцыі на красавік. “Каб бараніць асноўныя правы чалавека неабходна адвага і рашучасць. Я маю на ўвазе актыўную барацьбу з беднасцю, няроўнасцю, адсутнасцю працы, зямлі і жылля, сацыяльных і працоўных правоў”, — падкрэсліў Пантыфік у відэароліку, падрыхтаваным Сусветнай сеткай малітвы. Ён быў ...

Читать далее »

Велікоднае пасланне Urbi et orbi Папы Францішка

Уваскрослы Хрыстус – гэта надзея для ўсіх, хто пакутуе ад пандэміі, войнаў і канфліктаў, — нагадаў Папа 4 красавіка 2021 г. падчас велікоднага паслання перад благаслаўленнем Urbi et Orbi. «Дарагія браты і сёстры, са святам Пасхі! Святой і спакойнай Пасхі! Сёння па ўсім свеце разносіцца абвяшчэнне Касцёла: «Езус, укрыжаваны, уваскрос, як казаў. Алелюя». Велікоднае абвяшчэнне не паказвае міраж, не адкрывае ...

Читать далее »