Мы вельмі рады, што Святы Айцец асабіста абвясціў аб сваім рашэнні прыехаць у Будапешт на заключную св. Імшу 52-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса, — гаворыцца ў заяве венгерскага епіскапату. Папа пацвердзіў свой намер паехаць у Венгрыю 8 сакавіка 2021 года падчас сустрэчы з журналістамі ў самалёце, калі вяртаўся з Ірака ў Рым. Ён не выключыў, што таксама наведае суседнюю Славакію. Міжнародны ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Камітэт чалавечага братэрства высока ацаніў візіт Папы Францішка ў Ірак
Высокі камітэт чалавечага братэрства ў спецыяльнай заяве высока ацаніў візіт Папы Францішка ў Ірак і падкрэсліў, што гэта важны крок, які прасоўвае каштоўнасці мірнага суіснавання паміж людзьмі. У тэксце цытуецца Мухамед Аль-Махрасаві, старшыня Універсітэта Аль-Азхар і член Высокага камітэта. На яго думку, папскі візіт стаў “гаеннем ран іракскага народа”, “запрашэннем да талерантнасці і збліжэння”, “лепшым адказам на заклікі да нянавісці ...
Читать далее »Праваслаўны Мітрапаліт дзякуе Пантыфіку за візіт у Ірак
Праваслаўны Мітрапаліт Багдада лічыць, што візіт Пантыфіка ў Ірак – не толькі гістарычная падзея для хрысціян, але і пераломны момант для ўсіх іракцаў, якія бачаць у Папе Францішку прыхільніка міру і згоды. Мітрапаліт Гатас (Хазім) адзначыў, што дзякуючы Святому Айцу хрысціяне зноў адчулі сябе паўнапраўнымі грамадзянамі Ірака. “Для нас словы Папы – вялікае суцяшэнне і ажыўленне. Нам патрэбная толькі надзея ...
Читать далее »Пасля візіту Папы Ірак увядзе Дзень талерантнасці і суіснавання
Пасля візіту Папы Францішка Ірак увядзе Нацыянальны дзень талерантнасці і суіснавання. Ён будзе адзначацца штогод 6 сакавіка ў памяць аб «гістарычнай сустрэчы» Папы з шыіцкім аяталой Алі Аль-Сістані. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Мустафа Аль-Касімі. Кіраўнік іракскага ўрада таксама звярнуў увагу на важнасць міжрэлігійнай сустрэчы ў Ур, у якой узялі ўдзел Святы Айцец і прадстаўнікі рэлігій. Пантыфік наведаў Аль-Сістані, аднаго з ...
Читать далее »Папа Францішак: скажам “не” тэрарызму і інструменталізацыі рэлігіі
7 сакавіка 2021 г. Пантыфік наведаў іракскі горад Каракош, адметны тым, што большасць яго насельніцтва складаюць хрысціяне. Ён сустрэўся з мясцовай супольнасцю і правёў малітву “Анёл Панскі”. Папа Францішак адзначыў культурную і рэлігійную разнастайнасць Каракоша, што, на яго думку, з’яўляецца знакам надзеі на будучыню. У той жа час ён звярнуў увагу на знакі насілля, нянавісці, вайны і шматлікія разбурэнні, якія ...
Читать далее »Кардынал Сандры: У Іраку Пантыфік будуе гістарычныя масты
У Іраку Папа ўбачыць разбураныя і апаганеныя храмы і дамы, пакінутыя хрысціянамі, якім давялося бегчы ад ісламскіх фундаменталістаў. Адсюль ён скіруе пасланне міру і надзеі, — заўважыў кардынал Леанарда Сандры. Прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў прызнаўся, што па просьбе Папы ў пілігрымцы прымае ўдзел прадстаўнік Дапамогі Касцёлу ў патрэбе, фонду, які на працягу многіх гадоў падтрымлівае жыхароў Ірака, як ...
Читать далее »Святы Айцец просіць аб малітве за сваю пілігрымку ў Ірак
3 сакавіка, на заканчэнне агульнай аўдыенцыі Папа Францішак звярнуўся да вернікаў ва ўсім свеце з просьбай аб малітоўнай падтрымцы яго Апостальскага падарожжа ў Ірак, што пачнецца ў пятніцу, 5 сакавіка. “Паслязаўтра, калі Бог дасць, паеду ў Ірак з трохдзённай пілігрымкай. Я даўно хацеў наведаць народ, які так шмат выцерпеў, сустрэцца з Касцёлам мучанікаў”, — прызнаўся Папа Францішак. Пантыфік выказаў спадзяванне, ...
Читать далее »Пантыфік: без сумневаў вера не развіваецца
Крызіс веры дэманструе патрэбу ў яшчэ большым заглыбленні ў таямніцу Бога, а думкі пра тое, што мы былі пакінуты Богам, прысутнічалі ў жыцці многіх святых, — падкрэсліў Папа. 2 сакавіка 2021 г. на паліцах італьянскіх кнігарняў з’явілася кніга кс. Марка Поца, турэмнага капелана з Падуі, у аснову якой было пакладзена інтэрв’ю з Папам Францішкам для тэлевізійнага праекту італьянскага каналу Nove. ...
Читать далее »Святы Айцец перасцярог ад духоўнай ляноты
Малітва ніколі не азначае пазбягання жыццёвых цяжкасцей, а святло веры не служыць прыгожым духоўным эмоцыям, — адзначыў Папа 28 лютага 2021 г. падчас разважанняў перад малітвай Анёл Панскі. Каментуючы апісанне перамянення Езуса на гары ў прысутнасці трох вучняў, Пантыфік адзначыў, што падзея прадвяшчае ўваскрасенне Збаўцы і дае спалоханым апосталам “святло для вандроўкі праз цемру: смерць не будзе канцом усяго, бо ...
Читать далее »Папа Францішак перажывае час велікапосных рэкалекцый
З 21 па 26 лютага Святы Айцец перажывае час велікапосных духоўных практыкаванняў. У гэты перыяд у Ватыкане не будуць праводзіцца папскія аўдыенцыі і сустрэчы, у тым ліку агульная аўдыенцыя ў сераду. У мінулыя гады Папа Францішак прымаў удзел у велікапосных рэкалекцыях разам з іерархамі і супрацоўнікамі Рымскай курыі. Яны праводзіліся ў “Доме Боскага Настаўніка” ў Арыча – рэкалекцыйным цэнтры пасярод ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!