Камітэт чалавечага братэрства высока ацаніў візіт Папы Францішка ў Ірак

Пантыфік падчас сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігій у Іраку

Высокі камітэт чалавечага братэрства ў спецыяльнай заяве высока ацаніў візіт Папы Францішка ў Ірак і падкрэсліў, што гэта важны крок, які прасоўвае каштоўнасці мірнага суіснавання паміж людзьмі.

У тэксце цытуецца Мухамед Аль-Махрасаві, старшыня Універсітэта Аль-Азхар і член Высокага камітэта. На яго думку, папскі візіт стаў “гаеннем ран іракскага народа”, “запрашэннем да талерантнасці і збліжэння”, “лепшым адказам на заклікі да нянавісці і экстрэмізму”.

Са свайго боку, Мухамед Махмуд Абдэль Салам, Генеральны сакратар Высокага камітэта чалавечага братэрства, падкрэсліў, што гістарычны візіт Пантыфіка “выявіў рэлігійную і культурную разнастайнасць Ірака і рэгіёну, і паказаў, наколькі гэтая разнастайнасць можа стаць спосабам дасягнення міру і згуртаванасці паміж супольнасцямі”.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку