Праз два тыдні Папа Францішак адправіцца ў Японію. У сталіцы краіны так шмат тых, хто жадае сустрэцца са Святым Айцом, што Такійская архідыяцэзія абвясціла аб розыгрышы ўваходных білетаў. Напрыклад, на св. Імшу ў Токіо, якую ўзначаліць Пантыфік, зможа прыйсці толькі 55 тыс. чалавек. Японскія вернікі павінны былі заявіць пра свой намер прыняць удзел у папскай Эўхарыстыі на спецыяльным сайце. Хоць ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Стала вядома малітоўная інтэнцыя Папы на лістапад
Мір на Блізкім Усходзе – тэма малітоўнай інтэнцыі Папы на лістапад. Францішак паведаміў і патлумачыў яе ў адмысловымі відэа-роліку, які 5 лістапада 2019 г. быў распаўсюджаны Сусветнай малітоўнай сеткай. “На Блізкім Усходзе мірнае суіснаванне і дыялог паміж трыма монатэістычнымі рэлігіямі грунтуецца за духоўных і гістарычных сувязях. З гэтых зямель прыйшла Добрая Навіна Езуса, уваскрослага з любові. Сёння многія хрысціянскія супольнасці, ...
Читать далее »Патрыярх Кірыл: сустрэча з Францішкам адбылася ў правільны час
Гаванская сустрэча Кірыла і Францішка адбылася “ў правільны час і ў правільным месцы”, — так лічыць сам Пытрыярх Маскоўскі. Ён падкрэсліў гэта, сустракаючыся ў Маскве з новым Прэзідэнтам Кубы. “Куба прапанавала ідэальныя ўмовы для гістарычнай сустрэчы, якой ніколі не было раней. У цалкам нейтральнай абстаноўцы, у аэрапорце Гаваны, мы правялі дзве гадзіны ў адкрытай братэрскай размове. І, вядома, абмеркавалі вельмі ...
Читать далее »Новая кніга-інтэрв’ю з Папам Францішкам: «Без Яго нічога не можам зрабіць»
Выданне пад назвай “Без Яго нічога не можам зрабіць. Размова пра быццё місіянерамі ў сучасным свеце” рыхтуецца да друку Ватыканскім выдавецтвам сумесна з “Edizioni San Paolo”. 4 лістапада 2019 г., напярэдадні афіцыйнага выхаду кнігі-інтэрв’ю італьянскага журналіста Джані Валентэ з папам Францішкам на тэму Надзвычайнага місійнага месяца, якім у Касцёле быў аб’яўлены кастрычнік 2019 г., каталіцкае інфармацыйнае агенцтва “Fides” апублікавала асобныя ...
Читать далее »Святы Айцец: мы народжаныя не для смерці, а для ўваскрашэння
Мы прыйшлі ў свет, каб уваскрэснуць. Ужо цяпер “наша айчына знаходзіцца ў нябёсах” (Флп 3, 20), — запэўніў Папа Францішак падчас св. Імшы ў інтэнцыі памерлых кардыналаў і біскупаў. Урачыстая літургія прайшла 4 лістапада 2019 г. у ватыканскай базыліцы св. Пятра. У гаміліі Святы Айцец спаслаўся на чытанні з Літургіі слова, якія нагадваюць, што мы народжаныя не для смерці, але ...
Читать далее »Пантыфік папрасіў наведваць могілкі і маліцца за памерлых
Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца за сваіх памерлых продкаў і наведваць іх магілы. Ён сам правядзе Эўхарыстыю ў месцы пахавання першых сведак Хрыста. “Я буду цэлебраваць св. Імшу ў Катакомбах Прысцылы, адным з месцаў пахавання першых хрысціян Рыма. У гэтыя дні, калі, на жаль, разносяцца паведамленні пра негатыўную культуру адносна смерці і памерлых, запрашаю не грэбаваць, калі магчыма, наведваннем могілак ...
Читать далее »Папа Францішак уключыў успамін Маці Божай Ларэтанскай у Рымскі каляндар
Папа ўключыў у Агульны каляндар Касцёла рымскага абраду неабавязковы ўспамін Маці Божай Ларэтанскай. Адпаведны дэкрэт быў абнародаваны 31 кастрычніка 2019 г. Літургічны ўспамін Маці Божай Ларэтанскай будзе адзначацца 10 снежня. Менавіта ў гэты дзень штогадова адбываюцца ўрачыстасці ў італьянскім санктуарыі ў Ларэта. “Гэта цэлебрацыя дапаможа ўсім, асабліва сем’ям, моладзі і духавенству, наследаваць цноты дасканалай вучаніцы Евангелля, Панны Марыі, якая, зачаўшы ...
Читать далее »Папа Францішак: вера патрабуе чуткасці да Бога і гасціннасці да братоў
Прасіць Святога Духа аб дары адкрытага сэрца – чуткага да Бога і гасціннага да братоў, заклікаў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі. Яна прайшла 30 кастрычніка 2019 г. у Ватыкане. Францішак працягнуў цыкл катэхез, прысвечаных кнізе Дзеяў Апосталаў, засяродзіўшы ўвагу на евангелізацыйнай місіі св. Паўла ў Македоніі. Ён нагадаў, што апостал меў візію, падчас якой нейкі македонец папрасіў яго накіравацца ў гэту ...
Читать далее »Афіцыйная праграма папскіх цэлебрацый на бліжэйшыя месяцы
Малітва за памерлых іерархаў, урачыстасць Божага Нараджэння і благаслаўленне “Urbi et Orbi” – галоўныя падзеі з удзелам Пантыфіка на бліжэйшыя месяцы. 28 кастрычніка 2019 г. у Ватыкане была абнародавана афіцыйная праграма папскіх цэлебрацый на перыяд з лістапада 2019 г. па пачатак студзеня 2020 г. 4 лістапада ў базыліцы св. Пятра Францішак узначаліць Эўхарыстыю ў інтэнцыі памерлых сёлета кардыналаў і біскупаў. ...
Читать далее »Каб жыць Езусам і Евангеллем трэба “плыць на глыбіню”
Каб жыць Езусам і Евангеллем трэба “выйсці за свае межы” і “плыць на глыбіню”, нагадаў Папа Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. Яна прайшла 27 кастрычніка ў Ватыкане. Прапануем вашай увазе поўны тэкст медытацыі Святога Айца: “Св. Імша, якая адбылася сёння раніцай на плошчы св. Пятра, завяршыла Спецыяльную Асамблею Сінода Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне. Першае чытанне з ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!