Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца за сваіх памерлых продкаў і наведваць іх магілы. Ён сам правядзе Эўхарыстыю ў месцы пахавання першых сведак Хрыста.
“Я буду цэлебраваць св. Імшу ў Катакомбах Прысцылы, адным з месцаў пахавання першых хрысціян Рыма. У гэтыя дні, калі, на жаль, разносяцца паведамленні пра негатыўную культуру адносна смерці і памерлых, запрашаю не грэбаваць, калі магчыма, наведваннем могілак і малітвай”, — сказаў Свят Айцец 1 лістапада, сустракаючыся з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.
Катакомбы Прысцылы – адны з самых старажытных хрысціянскіх падземных катакомбных пахаванняў II-IV стагоддзяў у Рыме.
У мінулым годзе ва Успамін усіх памерлых вернікаў Пантыфік цэлебраваў Эўхарыстыю на рымскіх Лаўрэнтынскіх могілках.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку