Наследаваць місійны запал Маці Божай і маліцца Ружанец, заклікаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 9 кастрычніка 2019 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “На працягу гэтага марыйнага месяца, наследуйце місійную руплівасць і запал Маці Божай, станавіцеся вестунамі Хрыста ў кожным вашым жыццём асяроддзі”, — заахвоціў вернікаў Пантыфік Святы Айцец нагадаў, што падчас аб’яўленняў у польскім мястэчку Гетшвалд, ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Папа Францішак і новыя кардыналы адведалі Папу на пенсіі
Пасля кансісторыя Святы Айцец і новыя кардыналы сустрэліся з Папам на пенсіі Бэнэдыктам XVI у кляштары «Mater Ecclesiae». “Увечары 5 кастрычніка 2019 года, напрыканцы ўрачыстасці Звычайнага публічнага кансісторыя, Святы Айцец і новыя кардыналы накіраваліся да манастыра «Mater Ecclesiae», каб сустрэцца з Папам на пенсіі Бэнэдыктам XVI”, — паведаміў у спецыяльнай заяве кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. Пасля кароткага ...
Читать далее »Кастрычнік 2019 – Надзвычайны місійны месяц
З нагоды стагоддзя апублікавання Папам Бенедыктам XV Апостальскага ліста “Maximum illud” – дакумента, які меў на мэце абудзіць у цэлым Касцёле свядомасць місійнага абавязку – Святы Айцец Францішак абвясціў кастрычнік бягучага года Надзвычайным місійным месяцам. Дэвізам былі абраны словы: “Ахрышчаныя і пасланыя: Касцёл Хрыста з місіяй у свеце”. Місіі – гэта тэма, якая датычыць усіх вернікаў. Кожны з нас павінен ...
Читать далее »Папа ўзначаліў набажэнства ва ўспамін св. Францішка Асізскага
Пантыфік узначаліў святкаванні ва ўспамін св. Францішка Асізскага, якія прайшлі ў Ватыканскіх садах пад дэвізам: “Св. Францішак – дасканалы прыклад для інтэгральнай экалогіі”. Урачыстая цырымонія з удзелам прадстаўнікоў шэрагу карэнных народаў і касцёльных іерархаў адбылася 4 кастрычніка 2019 г. Ініцыятарамі святкавання выступілі манаскі Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў, Панамазонская касцёльная сетка (Repam) і Сусветны каталіцкі рух за клімат (Gccm). У якасці ...
Читать далее »Святы Айцец заклікае маліцца аб місіянерскай “вясне” ў Касцёле
Папа Францішак заклікае маліцца аб абуджэнні місіянерскай дзейнасці ў Касцёле. 1 кастрычніка ў інтэрнэце з’явіўся відэаролік, у якім ён абвясціў і патлумачыў сваю малітоўную інтэнцыю на гэты месяц. “Cёння місіянерская дзейнасць Касцёла патрабуе новага імпульсу, каб адказаць на выклік абвяшчэння Езуса, памерлага і ўваскрослага”, — перакананы Пантыфік. Святы Айцец падкрэсліў, што неабходна “дасягнуць перыферый гуманітарнага, культурнага і рэлігійнага асяроддзя, дзе ...
Читать далее »Папа Францішак устанавіў Нядзелю Божага Слова
Трэцяя нядзеля Звычайнага перыяду будзе прысвечана цэлебрацыі, рэфлексіі і распаўсюджванню Божага слова. Адмысловае распараджэнне Святога Айца ўтрымліваецца ў новым Апостальскім лісце “Aperut illis”. Дакумент Францішка ў форме “motu proprio” быў абнародаваны 30 верасня – у 1600-годдзе з дня смерці перакладчыка Святога Пісання на лацінскую мову, св. Гераніма. Папа падкрэсліў, што ўстанаўленне Нядзелі Божага Слова з’яўляецца адказам на ініцыятыву шматлікіх вернікаў, ...
Читать далее »Папа Францішак: мігранты і бежанцы – ахвяры культуры адчужэння
Хрысціяне не могуць заставацца раўнадушнымі перад абліччам беднасці, падкрэсліў Пантыфік падчас св. Імшы, якую цэлебраваў 29 верасня 2019 г. з нагоды 105-га Сусветнага дня мігранта і бежанца. У гаміліі Папа спаслаўся на біблійныя словы, якімі Бог заклікаў выбраны народ атуляць асаблівым клопатам чужынцаў, удоў і сірот – людзей, пазбаўленых правоў, выкінутых на ўзбочыну грамадскага жыцця, маргіналізаваных. Пан кажа пра гэта, ...
Читать далее »Папа Францішак: прагрэс не павінен стаць ворагам агульнага дабра
“Лепшы свет магчымы дзякуючы тэхналагічнаму прагрэсу, калі ён суправаджаецца этыкай”, — заўважыў Папа падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў семінара на тэму: “Супольнае дабро ў лічбавую эпоху”. Сустрэча адбылася 27 верасня 2019 г. Эксперты, прысутныя на ёй, прымалі ўдзел у двухдзённым міжнародным форуме, арганізаваным у Ватыкане па ініцыятыве Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і Папскай рады па культуры. “Значнае развіццё тэхналагічнай ...
Читать далее »Папа Францішак заклікае наследаваць прыклад любові св. Вінцэнта дэ Поля
Наследаваць прыклад міласэрнай любові, дадзены св. Вінцэнтам дэ Полем, заклікаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 25 верасня 2019 г. прайшла ў Ватыкане. “У пятніцу мы будзем адзначаць успамін св. Вінцэнта Дэ Поля, заснавальніка і апекуна ўсіх Таварыстваў міласэрнасці. Няхай прыклад міласэрнай любові, які даў св. Вінцэнт дэ Поль, вядзе ўсіх нас да радаснага і бескарыслівага служэння самым патрабуючым, а ...
Читать далее »Папа падтрымаў манахінь, якія дапамагаюць ахвярам гандлю людзьмі
26 верасня 2019 г. Францішак сустрэўся з прадстаўнікамі “Talitha Kum” – сусветнай сеткі кансэкраванага жыцця супраць гандлю людзьмі. Яны праводзяць у Рыме сваю першую генеральную асамблею. Пантыфік падзякаваў манахіням за “важную працу, якую яны робяць у гэтай вельмі складанай і драматычнай сферы”, і якая “спалучае ў сабе місію і супрацоўніцтва паміж установамі”. Ён назваў гэта сапраўднай “лініяй фронту”. “Працаваць разам ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!