Вернікаў падзяляе палітычны выбар, а не дагматы, калі для іх панаванне гэтага свету становіцца важнейшым за Валадарства Божае, — адзначыў прапаведнік Папскага дома. Казанне кардынала Раньера Канталамесы прагучала падчас Літургіі Мукі Пана, якую Папа Францішак цэлебраваў 2 красавіка 2021 г., у Вялікую пятніцу, у базыліцы св. Пятра. “Усе людзі з’яўляюцца братамі як стварэнні аднаго Бога і Айца. Да гэтага хрысціянская ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Папа падзяліўся ўспамінамі пра малітву аб спыненні пандэміі
Дыкастэрыя па камунікацыі і Ватыканскае выдавецтва апублікавалі кнігу, прысвечаную малітве аб спыненні пандэміі, якую Папа правёў 27 сакавіка 2020 г. на плошчы св. Пятра. Выданне “Чаго вы такія баязлівыя? Яшчэ не маеце веры?” утрымлівае фотаздымкі той надзвычайнай падзеі, успаміны Папы Францішка пра яе, а таксама тэксты важных прамоў Папы на тэму пандэміі. Загалоўкам сталі словы Езуса, скіраваныя да вучняў, напалоханых ...
Читать далее »Папскі прапаведнік: Езус – гэта Асоба, а не персанаж
Неабходна адкрыць для сябе і абвяшчаць Езуса Хрыста як жывую Асобу і ўмацоўваць асабістыя і поўныя любові адносіны з Ім, — сказаў кардынал Раньера Канталамеса. Прапаведнік папскага дома звярнуўся да Папы Францішка і іерархаў Рымскай курыі з апошнім у гэтым годзе велікапосным казаннем. Сустрэча адбылася 26 сакавіка 2021 г. у ватыканскай Зале Паўла VI. Капуцын нагадаў, што Езус з Назарэта ...
Читать далее »Нобелеўскі лаўрэат: Папа Францішак даў прыклад таго, як абараняць меншасці
Стаўленне Папы Францішка да язідаў з’яўляецца прыкладам для іншых рэлігійных лідараў у рэгіёне ў імкненні да талерантнасці адносна рэлігійных меншасцей, — падкрэсліла Надзія Мурад, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. У 2014 годзе жанчыну выкралі баевікі Ісламскай дзяржавы. Яна знаходзілася ў няволі тры месяцы, сістэматычна зазнаючы гвалт. Пасля ўцёкаў з палону эмігравала ў Германію і з таго часу рапавядае ўсяму свету пра ...
Читать далее »Святы Айцец: мафія падмяняе веру ідалапаклонствам
Карыстаючыся пандэміяй каронавіруса, мафія ўзбагачаецца праз карупцыю, — звярнуў увагу Папа Францішак падчас традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі ў Ватыкане. Спасылаючыся на Дзень памяці нявінных ахвяр мафіі, які адзначаецца 21 сакавіка 2021 г. у Італіі, Папа заклікаў, малітоўна ўшаноўваючы памяць тых, хто загінуў ад рук мафіёзі, змагацца з гэтымі «структурамі граху, якія супярэчаць Евангеллю Хрыстоваму». “Мафія ...
Читать далее »Ірландскі санктуарый стаў міжнародным – рашэнне Святога Пасаду
Апостальская Сталіца абвясціла базыліку Маці Божай Нокскай у Ірландыі міжнародным марыйным і эўхарыстычным санктуарыем. З гэтай нагоды 19 сакавіка 2021 г. Папа Францішак скіраваў відэапасланне. Папа адзначыў, што наданне афіцыйнага статусу санктуарыю ў Нок накладае вялікую адказнасць: ірландцы пакліканы гасцінна прымаць усіх пілігрымаў з любых куткоў зямлі, “бачачы ў іх братоў і сясцёр, якія жадаюць дзяліцца сваім досведам малітвы ў ...
Читать далее »Пантыфік: Дух Святы – унутраны Настаўнік хрысціянскай малітвы
Гісторыю Касцёла і свету піша Дух Святы, а мы з’яўляемся “разгорнутымі старонкамі, гатовымі на прыняцце Яго запісаў”, — сказаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі 17 сакавіка 2021 г. Папа Францішак завяршыў цыкл катэхетычных разважанняў аб малітве як адносінах з Найсвяцейшай Тройцай. Дух Святы, падкрэсліў Папа, з’яўляецца “першым дарам кожнага хрысціянскага жыцця”: не адным са шматлікіх дароў, але “фундаментальным Дарам”. “Без Духа ...
Читать далее »Святы Айцец заклікае не вырабляць зброю, а ратаваць жыцці людзей
Горш за актуальны крызіс можа быць толькі змарнаванне магчымасцей для перамен, да якіх ён падштурхоўвае, — падкрэсліў Пантыфік у інтэрв’ю ватыканісту італьянскай “La Stampa” Даменіка Агаса. 16 сакавіка 2021 года тэкст размовы будзе апублікаваны ў фармаце кнігі пад назвай “Бог і будучы свет” (Dio e il mondo che verrà). На яе старонках, адказваючы на пытанні журналіста пра актуальныя праблемы сучаснага ...
Читать далее »Папа ўзначаліў св. Імшу ў 500-годдзе хрысціянства на Філіпінах
Шукаць радасць не ў марах пра ўласную веліч ці матэрыяльных дабротах, а ў служэнні і любові, — заклікаў Папа вернікаў з Філіпін падчас св. Імшы з нагоды 500-годдзя пачатку евангелізацыі гэтай краіны. Урачыстая літургія з удзелам членаў філіпінскай дыяспары ў Рыме прайшла 14 сакавіка 2021 г. у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане. Яна распачалася пад гукі традыцыйных спеваў і працэсіяй ...
Читать далее »Папа Францішак адзначае восьмую гадавіну пантыфікату
13 сакавіка 2013 г. кардынал Хорхэ Марыё Бэрголіа быў абраны на Пасад св. Пятра: першы Папа-езуіт, першы, які прыбыў з-за акіяну, першы, які выбраў сабе імя Францішак. За восем гадоў Святы Айцец абнародаваў тры энцыклікі, правёў пяць Сінодаў, скіраваў пяць адгартацый, ажыццявіў 33 Апостальскія падарожжы, здзейсніў незлічоную колькасць жэстаў салідарнасці і падтрымкі да людзей, супольнасцей і народаў, які пакутуюць ад ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!