Папскі прапаведнік: Езус – гэта Асоба, а не персанаж

Кардынал Канталамеса падчас велікапоснага казання для Папы і іерахаў Рымскай курыі

Неабходна адкрыць для сябе і абвяшчаць Езуса Хрыста як жывую Асобу і ўмацоўваць асабістыя і поўныя любові адносіны з Ім, — сказаў кардынал Раньера Канталамеса.

Прапаведнік папскага дома звярнуўся да  Папы Францішка і іерархаў Рымскай курыі з апошнім у гэтым годзе велікапосным казаннем. Сустрэча адбылася 26 сакавіка 2021 г. у ватыканскай Зале Паўла VI.

Капуцын нагадаў, што Езус з Назарэта не з’яўляецца ўспамінам з мінулага, але Асобай, якая жыве “паводле Духа”, што дазваляе Яму жыць унутры нас. Неабходна асэнсаваць і абвяшчаць гэту праўду для таго, каб хрысціянства не звузілася да ўзроўню ідэалогіі ці проста тэалогіі.

Кардынал Канталамеса заўважыў, што немагчыма пазнаць Езуса як Асобу без асабістых адносінаў з Ім. Неабходна дасягнуць гэтай Асобы і дакрануцца да Езуса праз веру і малітву.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

 

для друку для друку