Да малітвы ў сем’ях заахвоціў Папа Фрацішак удзельнікаў агульнай аўдыенцыі 14 красавіка 2021 г. Яе трансліравалі ватыканскія СМІ з бібліятэкі Апостальскага палаца.
“Жадаю, каб падчас Вялікадня вашы дамы сталі школай малітвы, дзе вы зможаце нанова адкрыць прысутнасць Уваскрослага Хрыста. Няхай Ён напоўніць вашыя сэрцы сваімі пасхальнымі дарамі: мірам, надзеяй і радасцю. Благаслаўляю вас ад усяго сэрца!”, — сказаў Пантыфік.
Францішак заахвоціў “па прыкладзе Панны Марыі і апосталаў з’яднацца ў адзінадушнай малітве ў чаканні сашэсця Святога Духа”, а таксама “ў духу велікоднай радасці служыць Евангеллю і братам”.
“На заканчэнне, як звычайна, скіроўваю мае думкі да пажылых людзей, моладзі і маладажонаў. Заахвочваю ўсіх да шчодрага жыцця, пабудаванага на скале, гэта значыць на Хрысце, нашай адзінай і моцнай надзеі”, — заклікаў вернікаў Святы Айцец.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку