Папа дасць старт малітоўнаму марафону супраць каранавірусу

Згодна з гарачым жаданнем Святога Айца, у маі будзе праходзіць малітоўная ініцыятыва пад назвай: Касцёл рупліва маліўся да Бога, — паінфармавала Папская рада па новай евангелізацыі.

Галоўнай інтэнцыяй ружанцовага марафону стане хуткае завяршэнне пандэміі каранавірусу. Як вядома, май у каталіцкай духоўнай традыцыі прысвечаны адмысловай малітве да Найсвяцейшай Панны Марыі.

На працягу мая, штодзённа ў 18.00 па рымскім часе, на афіцыйных медыя-каналах Апостальскай Сталіцы будзе трансліравацца малітва на Ружанцы з аднаго з трыццаці санктуарыяў свету. 1 мая 2021 г. Папа Францішак асабіста дасць старт малітоўнай ініцыятыве, а 31 мая – завершыць яе.

З 11 сакавіка 2020 г., у якасці духоўнага суцяшэння падчас пандэміі, штодзённы ружанец праходзіць апоўдні, з панядзелка па суботу, у базыліцы св. Пятра. Малітву праводзіць кардынал Анджэла Камастры. Далучыцца да яе можна праз трансляцыю на італьянскай версіі партала Vatican News.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку