Адказам на выкарыстанне рабскай сілы павінна стаць адмаўленне ад карыстання выгодамі, якія яно дае, і выкрыццё “смяротных механізмаў” эксплуатацыі, — перакананы Святы Айцец. 12 жніўня 2021 г. на старонках выдання La Stampa быў апублікаваны адказ Папы Францішка на адкрыты ліст італьянскага пісьменніка Маўрыцыа Маджані, які, даведаўшыся, што яго кнігі выпускаліся з выкарыстаннем рабскай працы мігрантаў, вырашыў публічна падзяліцца са Святым ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Не дастаткова спаўняць прадпісанні, каб быць шчаслівымі
Прывязанасць да дабротаў не робіць шчаслівымі, нагадаў Папа Францішак у пасланні да ўдзельнікаў Фестываля моладзі, які праходзіць з 1 па 6 жніўня 2021 года ў Меджугор’і ў Босніі і Герцагавіне. Пантыфік пракаментаваў евангельскую гісторыю пра багатага юнака, які хацеў атрымаць вечнае жыццё і прыйшоў за парадай да Езуса. Евангелле не называе яго імя, а гэта падказвае, што ім можа быць ...
Читать далее »Папа Францішак напісаў ліст на пахаванне рымскага «повара бедных»
“Яго любоў да бедных, штодзённая прыхільнасць і вялікая шчодрасць з’яўляюцца сведчаннем, якое абнадзейвае», — напісаў Пантыфік у тэлеграме пасля смерці Дзіна Імпальяца – «повара бедных”. Пахавальныя ўрачыстасці прайшлі ў базыліцы Санта-Марыя-ін-Трастэвэрэ. Іх узначаліў кардынал Конрад Краеўскі. Апостальскі элемазінарый шмат гадоў супрацоўнічаў з Імпальяца, які разам з добраахвотнікамі штодня карміў больш за 300 чалавек паміж сталічнымі чыгуначнымі вакзаламі. У апошнім развітанні ...
Читать далее »У Славакіі стварылі адмысловы сайт да візіту Папы Францішка
У рамках падрыхтоўкі да візіту Папы ў Славакію, які пройдзе 12-15 верасня 2021 г., мясцовы епіскапат запусціў сайт, які стане афіцыйнай крыніцай інфармацыі пра яго. На старонцы ўжо ёсць праграма, лагатып, дэвіз Апостальскага падарожжа і кантактныя дадзеныя арганізатараў. На ёй паступова будуць з’яўляцца матэрыялы, звязаныя з падзеямі і ўмовамі ўдзелу ў іх, акрэдытацыяй для журналістаў і іншымі падрабязнасцямі пра пілігрымку. ...
Читать далее »Папа Францішак прывітаў удзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Токіо
25 ліпеня 2021 г., падчас традыцыйнай нядзельнай малітоўнай сустрэчы з вернікамі Пантыфік прывітаў удзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Токіо. “У гэтую пятніцу ў Токіо пачаліся 32-я Алімпійскія гульні. Няхай у перыяд пандэміі Спаборніцтвы стануць знакам надзеі, знакам усеагульнага братэрства ў духу здаровай канкурэнцыі. Няхай Бог благаславіць арганізатараў, спартсменаў і ўсіх, хто супрацоўнічае на карысць гэтага вялікага свята спорту!”, — пажадаў Святы ...
Читать далее »Сусветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей у Ватыкане
Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця паведаміла падрабязнасці правядзення ў Ватыкане Першага сусветнага дня дзядуль, бабуль і пажылых людзей, абвешчанага Папам Францішкам. Гэты Дзень будзе адзначацца штогод у чацвёртую нядзелю ліпеня ў непасрэднай блізкасці да літургічнага ўспаміну святых Яўхіма і Ганны, дзядулі і бабулі Езуса. У нядзелю 25 ліпеня 2021 г. у 10.00 у базыліцы св. Пятра пройдзе Імша, ...
Читать далее »Папа Францішак распавёў пра любімыя фільмы
Пантыфік любіць фільмы італьянскіх рэжысёраў-нэарэалістаў, паколькі яны распавядаюць пра трагедыю Другой сусветнай вайны і вучаць «бачыць не толькі гісторыю, але і душу чалавека». У інтэрв’ю былому прэфекту Сакратарыята па камунікацыі, кс. Дарыё Вігано, апублікаваным у шэрагу італьянскіх выданняў, уключаючы La Repubblica і Corriere della Sera, Папа Францішак прызнаўся, што італьянскае кіно, як і оперу, для яго адкрылі бацькі, італьянскія эмігранты. ...
Читать далее »Пантыфік увёў новыя нормы адносна цэлебрацыі старажытнай Імшы
Папа апублікаваў motu proprio, якім перагледзеў парадак выкарыстання перадсаборнага імшала. Цяпер большыя паўнамоцтвы ў гэтым пытанні будуць мець пастыры дыяцэзій. Францішак, параіўшыся з біскупамі, вырашыў змяніць правілы выкарыстання імшала 1962 г., уведзеныя чатырнаццаць гадоў таму Бэнэдыктам XVI. Пантыфік апублікаваў 16 ліпеня 2021 г. motu proprio Traditionis custodes, прысвечаны цэлебрацыі рымскай перадсаборнай літургіі, і суправадзіў яго лістом, у якім патлумачыў прычыны свайго ...
Читать далее »Святы Айцец паступова аднаўляецца пасля аперацыі
Дзень Папы Францішка прайшоў спакойна, з чаканым клінічным курсам. Аналізы крыві здавальняючыя, працягваецца прызначанае лячэнне. Ён паступова аднаўляе працу і працягвае шпацыраваць па калідоры. Як паведаміла Зала Друку Святога Пасаду, 9 ліпеня 2021 г. Пантыфік цэлебраваў св. Імшу ў прыватнай капліцы, а ўвечары абедаў з тымі, хто дапамагае яму ў гэтыя дні. “Папа, асабіста адчуўшы чалавечую адданасць медыцынскага і санітарнага ...
Читать далее »Папа Францішак атрымаў незвычайны падарунак з Чылі
Архідыяцэзія Санцьяга ў Чылі падарыла Папе Францішку нагрудны крыж, зроблены з дрэва старажытнага касцёла, які быў разбураны падчас нядаўніх грамадскіх пратэстаў. Падарунак, як сцвердзіў дапаможны біскуп архідыяцэзіі Альберта Ларэнцэлі, вельмі ўзрушыў Пантыфіка, які ў той час рыхтаваўся да аперацыі. Крыж быў выкананы з рэшты бэлькі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Санцьяга, падпаленага пратэстоўцамі ў кастрычніку 2019 года. Пратэсты выбухнулі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!