У рамках падрыхтоўкі да візіту Папы ў Славакію, які пройдзе 12-15 верасня 2021 г., мясцовы епіскапат запусціў сайт, які стане афіцыйнай крыніцай інфармацыі пра яго.
На старонцы ўжо ёсць праграма, лагатып, дэвіз Апостальскага падарожжа і кантактныя дадзеныя арганізатараў. На ёй паступова будуць з’яўляцца матэрыялы, звязаныя з падзеямі і ўмовамі ўдзелу ў іх, акрэдытацыяй для журналістаў і іншымі падрабязнасцямі пра пілігрымку.
Святы Айцец правядзе ў Славакіі чатыры дні і наведае Браціславу, Прэшаў, Кошыцы і Шашцін.
34-е Апостальскае падарожжа Папы Францішка пройдзе пад дэвізам: «З Марыяй і Юзафам на шляху да Езуса».
Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку