10 кастрычніка 2021 г. Святы Айцец сустрэўся з калумбійскай манахіняй c. Глорыяй Сэсіліяй Нарваес Аргоры, якая правяла ў палоне баевікоў у Малі чатыры гады і восем месяцаў і была вызвалена днём раней. 59-гадовая місіянерка з кангрэгацыі Сясцёр Францішканак Марыі Беззаганнай была выкрадзена 7 лютага 2017 г. недалёка ад мяжы Малі з Буркіна-Фасо. Баевікі, звязаныя з тэрарыстычнай групоўкай Аль-Кайда, уварваліся на ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Папа Рымскі прыняў прадстаўніка Маскоўскага Патрыярхату
6 кастрычніка 2021 года Папа Францішак прыняў на кароткай аўдыенцыі старшыню Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыярхату, Мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна. Як паведамляе сайт АЗЦС, былі абмеркаваны пытанні, якія стаяць на парадку адносін паміж Каталіцкім Касцёлам і Рускай Праваслаўнай Царквой. На пачатку размовы Мітрапаліт Іларыён перадаў Святому Айцу сардэчнае прывітанне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Іерарх адзначыў, што з часу ...
Читать далее »Папа да пажылых святароў: старасць – гэта не хвароба, а прывілей
Папа Францішак даслаў ліст да пажылых і хворых святароў Ламбардыі, якія сабраліся ў горадзе Караваджа з нагоды прысвечанага ім Дня братэрства. Папа адзначыў, што пажылыя і аслабленыя хваробай святары – не толькі аб’ект дапамогі, але і актыўныя дзеячы супольнасці: “Вы – носьбіты мар, насычаных памяццю, і таму вельмі важныя для маладых пакаленняў, бо вашы мары – гэта карані. Ад вас ...
Читать далее »Святы Айцец да моладзі: споведзь – сакрамант радасці
Самай вялікай марай у жыцці чалавека з’яўляецца любоў, якая, аднак, патрабуе высілкаў, як і ўсё вялікае ў жыцці, нагадаў Папа Францішак славацкай моладзі, з якой сустрэўся 14 верасня 2021 года ў горадзе Кошыцы. “Сябры, не будзем баналізаваць любоў, бо гэта не толькі эмоцыя ці пачуццё, яны бываюць толькі на пачатку. Любоў не значыць мець “усе і адразу”, не адпавядае логіцы ...
Читать далее »Пантыфік распачаў візіт у Славакію з экуменічнай сустрэчы
Папа Францішак распачаў другі этап свайго 34-га Апостальскага падарожжа, у рамках якога наведвае Венгрыю і Славакію. 12 верасня 2021 года каля 15.30 па сярэднееўрапейскім часе ён прыбыў з Будапешта ў Браціславу. Пасля цырымоніі прывітання ў браціслаўскім аэрапорце і кароткай сустрэчы з Прэзідэнтам Славакіі Зузанай Чапутавай Пантыфік накіраваўся ў Апостальскую нунцыятуру, дзе сустрэўся з членамі Экуменічнай рады Славакіі, у якую ўваходзяць ...
Читать далее »Абяцанне, якое Папа Францішак даў Багародзіцы з гары Кармэль. Што гэта можа азначаць для нас?
Многім з нас было б цяжка вытрымаць, але біскуп Рыма сапраўды прыняў гэта блізка да сэрца. Падчас COVID-19 многія людзі глядзелі тэлевізар, каб палепшыць доўгія тыдні каранціну. Але для Папы Францішка гэта было немагчыма. Цягам 30 гадоў цяперашні Папа наогул не ўключае тэлевізар з-за таго, што, паводле яго слоў, ён даў абяцанне Маці Божай з гары Кармэль у ноч на ...
Читать далее »Папа Францішак не збіраецца на пенсію
Папа абверг інсінуацыі наконт заўчаснага завяршэння свайго пантыфікату. «Я ніколі не думаў адмаўляцца», — сказаў Папа ў першым пасля ліпеньскай аперацыі інтэрв’ю. Размаўляючы з журналістам Радыё COPE, вяшчальнікам Канферэнцыі Біскупаў Іспаніі, Святы Айцец распавёў аб актуальных праблемах жыцця свету і Касцёла, не пазбягаючы адказаў на асабістыя пытанні. У самым пачатку інтэрв’ю на пытанне Карласа Эрэры: «Як Вы сябе адчуваеце?», Пантыфік ...
Читать далее »Папа Францішак ахвяраваў медыцынскае абсталяванне бальніцы ў Ліберыі
Святы Айцец перадаў медыцынскае абсталяванне каталіцкай бальніцы св. Юзафа ў Манровіі. Яно будзе служыць для выратавання людзей з каронавірусам, колькасць якіх у Ліберыі імкліва павялічваецца. У гэтай невялікай краіне, размешчанай у Заходняй Афрыцы, поўную вакцынацыю прайшлі крыху больш за паўпрацэнта грамадзян. Папскі дар быў перададзены праз мясцовага Апостальскага нунцыя. Пантыфік ахвяраваў бальніцы, якой кіруюць баніфратры, вялікія запасы лекаў для падтрымкі ...
Читать далее »Выклік злоўжыванняў. Што зрабіў Папа Францішак пасля сустрэчы ў лютым 2019 года
У лютым 2019 года Папа Францішак запрасіў прэзідэнтаў кожнай біскупскай канферэнцыі ў Ватыкан на сустрэчу па абароне непаўналетніх у Касцёле для вырашэння праблемы сэксуальнага гвалту над непаўналетнімі з боку прадстаўнікоў духавенства. Падобная сустрэча, прысвечаная рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, адбудзецца ў Варшаве з 19 па 22 верасня. У гэтым артыкуле ксёндз Федэрыка Ламбардзі ставіць гэтую рэгіянальную сустрэчу ў кантэкст падарожжа ...
Читать далее »Літургія павінна зноў заняць галоўнае месца ў жыцці вернікаў
Папа Францішак нагадаў пра важнасць св. Імшы для жыцця верай. Аб гэтым гаворыцца ў пасланні з нагоды італьянскага 71-га Нацыянальнага літургічнага тыдня, які з 23 па 26 жніўня 2021 года праходзіць у Крэмоне. У дакуменце, скіраваным за подпісам кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы, адзначаецца, што “літургічны пост”, звязаны з пандэміяй, хоць і быў “сумным досведам”, але дазволіў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!