16 лістапада 2021 г. Папа скіраваў пасланне з нагоды адкрыцця фотавыставы “Тварам да будучыні”, прымеркаванай да 40-годдзя рымскага Centro Astalli – структуры Езуіцкай службы дапамогі мігрантам. У экспазіцыі, адкрытай у касцёле Сант-Андэа-аль-Квірынале ў гістарычным цэнтры Вечнага горада, прадстаўлены дваццаць фотапартрэтаў мігрантаў і бежанцаў, якія атрымалі дапамогу ў каталіцкай дабрачыннай установе. Папа нагадаў, што выбраны народ ішоў па пустыні да Абяцанай ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Святы Айцец: настаў час перамагчы раўнадушша і адкрыцца на бедных
Слабасць, перажытая разам, можа стаць сілай, якая палепшыць свет, — сказаў Папа Францішак падчас візіту ў Асізі, які здзейсніў з нагоды V Сусветнага дня бедных, што будзе адзначацца ў Касцёле 14 лістапада 2021 г. Пантыфік прыбыў на радзіму св. Францішка раніцай 12 лістапада на верталёце з Ватыкана. Спачатку ён здзейсніў візіт у жаночы францішканскі кантэмпляцыйны кляштар, а потым адправіўся да ...
Читать далее »Пантыфік правёў нараду з кіраўнікамі ватыканскіх дыкастэрый
8 ліспадада 2021 года Папа Францішак правёў сустрэчу з кіраўнікамі ведамстваў Рымскай Курыі. У ёй прынялі ўдзел прэфекты ватыканскіх кангрэгацый, дыкастэрый, трыбуналаў і старшыні Папскіх радаў. Нарада прайшла ў Апостальскім палацы за зачыненымі дзвярыма. Зала Друку Апостальскай Сталіцы не паведамляла аб тэмах, якія Папа абмяркоўваў са сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі. Звычайна падчас такіх сустрэч адбываецца абмеркаванне актуальных праблем Каталіцкага Касцёла і ...
Читать далее »Малітоўная інтэнцыя Папы: за людзей, якія пакутуюць на дэпрэсію
Перагрузка на працы і стрэс выклікаюць у многіх людзей разумовае, эмацыйнае, пачуццёвае і фізічнае выгаранне, — нагадаў Папа Францішак у відэароліку, у якім абвясціў сваю малітоўную інтэнцыю на лістапад. “Смутак, апатыя, духоўная стомленасць пачынаюць панаваць у жыцці людзей, прыгнечаных рытмам сучаснага жыцця”, — дадаў Пантыфік, заклікаючы імкнуцца “быць побач з тымі, хто змучаны, прабывае ў роспачы, не мае надзеі”, Часта ...
Читать далее »Папа Францішак: не адмаўляйцеся ад нараджэння дзяцей!
Не адмаўляйцеся ад нараджэння дзяцей з прычыны страху, што вы не зможаце іх выхаваць і падрыхтаваць да праблем і адказнасці за жыццё, — заклікаў Папа ў чарговай серыі фільмаў у Год сям’і Amoris Laetitia. У кароткіх роліках Святы Айцец каментуе сведчанні хрысціянскіх сем’яў з розных рэгіёнаў свету. На гэты раз сваім вопытам падзяліліся дзве пары, якія адкрыліся на дар новага ...
Читать далее »Папская св. Імша ў Дзень задушны пройдзе на вайсковых могілках
У літургічны ўспамін Усіх памерлых вернікаў, які адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 2 лістапада, Святы Айцец будзе цэлебраваць св. Імшу на Французскіх вайсковых могілках у Рыме. Некропаль, які знаходзіцца ў паўночнай частцы Вечнага горада, недалёка ад Алімпійскага стадыёна, з’яўляецца месцам пахавання французскіх салдат, якія загінулі падчас італьянскай кампаніі ў Другую сусветную вайну паміж 1943 і 1945 гг. У Дзень задушны Пантыфік ...
Читать далее »Папа Францішак пра будучыя падарожжы і павагу да Ангелы Меркель
Папа Францішак даў інтэрв’ю аргентынскаму інфармацыйнаму агенцтву Télam, у якім падзяліўся сваімі думкамі на актуальную сітуацыю ў свеце і распавёў пра будучыя Апостальскія падарожжы. Пантыфік падзяліўся, што на пачатку снежня 2021 г. плануе наведаць Грэцыю і Кіпр, аднак, праграма гэтага падарожжа яшчэ знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі. Пілігрымка можа ўключаць у сабе таксама візіт на востраў Лесбас, дзе Папа Францішак ужо ...
Читать далее »Святы Айцец заклікаў спыніць тэракты
Насілле спараджае насілле, — звярнуў увагу Папа Францішак 17 кастрычніка 2021 г., сустракаючыся з вернікамі, сабранымі на плошчы св. Пятра на малітве Анёл Панскі. Святы Айцец нагадаў, што на мінулым тыдні адбылося некалькі нападаў, у тым ліку ў Нарвегіі, Афганістане і Англіі. Яны прывялі да смерці і ранення шматлікіх людзей. “Выказваю сваю блізкасць сем’ям загінулых. Заклікаю, калі ласка, пакіньце шлях ...
Читать далее »У Асізі Папа Францішак сустрэнецца з беднымі з усёй Еўропы
Святы Айцец сустрэнецца 12 лістапада 2021 г. у Асізі з сотнямі бедных з усёй Еўропы. Пра гэта паведаміла Папская рада па новай евангелізацыі. Прыватны візіт Пантыфіка ў горад св. Францішка пройдзе за два дні да 5-га Сусветнага дня бедных. У рамках падрыхтоўкі да Дня, заснаванага Францішкам з мэтай звярнуць увагу на людзей, якія змагаюцца з беднасцю і пакутамі, у базыліцы ...
Читать далее »Парады Святога Айца фармацэўтам
Браць прыклад з Добрага Самараніна, заклікаў Папа Францішак прадстаўнікоў Італьянскага таварыства бальнічных фармацэўтаў, якіх прыняў 14 кастрычніка 2021 г. на аўдыенцыі ў Ватыкане. Пантыфік лічыць галоўнымі аспектамі працы фармацэўта: штодзённую руціну і “схаванае” служэнне. Гэта важна ў многіх прафесіях, дзе неабходныя цярпенне, настойлівасць і дакладнасць. Калі гэтыя рысы суправаджаюцца малітвай і любоўю, нараджаецца “святасць паўсядзённага жыцця”. Святы Айцец звярнуў увагу ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!