Архив меток: Папа Францішак

Нечаканы візіт Пантыфіка ў музычную краму

Святы Айцец наведаў рымскую музычную краму, з уладальнікамі якой ён знаёмы яшчэ з часоў сваіх візітаў у Рым у якасці кардынала. 11 студзеня 2022 года ўвечары Папа нечакана адправіўся ў музычную краму Stereosound у цэнтральнай частцы Рыма, дзе прадаюць музычныя дыскі і пласцінкі. Наведваючы старых знаёмых, ён благаславіў памяшканне пасля нядаўняга рамонту. Падчас сваіх візітаў у Рым Хорхэ Берголіа жыў ...

Читать далее »

Святы Айцец правёў штогадовую сустрэчу з дыпламатамі

10 студзеня 2020 года ў Ватыкане Святы Айцец правёў традыцыйную штогадовую сустрэчу з дыпламатычным корпусам, акрэдытаваным пры Апостальскай Сталіцы. У пачатку прамовы Папа Францішак падзякаваў дыпламатам за прысутнасць, а таксама нагадаў, што мэта дыпламатыі заключаецца ў тым, каб “дапамагчы адкласці ў бок рознагалоссі, спрыяць згодзе і спазнаць, што пераадольваючы зыбучыя пяскі канфліктнасці, можам нанава адкрыць для сябе глыбокае адзінства рэальнасці”. ...

Читать далее »

12 парадаў ад Папы Францішка на 12 месяцаў новага года

Пачатак новага года — добры час, каб вызначыць шлях, які мы пройдзем у бліжэйшыя 12 месяцаў. Пералік гэтых пастановаў змяшчаецца ў тэкстах і прамовах Святога Айца. Вось 12 навагодніх парадаў, паводле Папы Францішка. Будзьце будаўнікамі мастоў, а не сцен Кожны хрысціянін пастаянна будуе масты дыялогу з іншымі, а не сцены нежадання. Хрысціянін заўсёды павінен шукаць спосабы слухаць, шляхі прымірэння з ...

Читать далее »

Папа Францішак напісаў ліст да сужэнцаў

«Бог суправаджае вас, Ён любіць вас безумоўна», — напісаў Папа Францішак у лісце да сужэнцаў, прымеркаваным да Года Сям’і Amoris Laetitia. Ён быў апублікаваны 26 снежня 2021 года. Пантыфік нагадаў адрасатам свайго паслання, што дзеці пільна ўглядаюцца ў сваіх бацькоў і шукаюць у іх “доказ моцнай і нязменнай любові”. Ён падкрэсліў, што сям’я – гэта першае выхаваўчае асяроддзе, дзе рэалізуюцца ...

Читать далее »

Urbi et Orbi: Божае Нараджэнне заклікае да дыялогу і прымірэння

Пра ахвяр войнаў, канфліктаў і насілля, а таксама пра палонных і зняволеных па палітычных матывах, узгадаў Святы Айцец 25 снежня 2021 года ў калядным пасланні перад благаслаўленнем Urbi et Orbi. Прапануем вашай увазе поўны тэкст паслання Святога Айца: “Дарагія браты і сёстры, шчаслівых святаў Божага Нараджэння! Слова Бога, які стварыў свет і дае сэнс гісторыі і шляху чалавека, уцелавілася і ...

Читать далее »

Папа падзяліўся ўспамінамі і распавёў пра любімыя калядкі

Напярэдадні Божага Нараджэння Святы Айцец даў вялікае інтэрв’ю выданням La Repubblica і La Stampa. Узгадваючы пра традыцыі святкавання Божага Нараджэння ў сваёй сям’і, Папа распавёў, што 25 снежня ўсе яго сваякі збіралася ў доме дзядулі і бабулі, якая звычайна гатавала з гэтай нагоды капелецці – традыцыйную паўночнаітальянскую калядную страву з цеста з мясной ці сырнай начынкай. Ён прызнаўся, што вельмі ...

Читать далее »

Божае Нараджэнне – заклік рабіць дабро

Пазнаць у Дзіцятку з Бэтлеема Пана ўсяго жыцця, сузіраючы ў прастаце ясляў Божага Сына, які нясе ласку і збаўленне, — пажадаў Папа Францішак вернікам напярэдадні ўрачыстасці Божага Нараджэння. «Божае Нараджэнне – гэта заклік рабіць дабро, несці радасць і працягваць руку таму, хто знаходзіцца ў патрэбе. Будзем памятаць словы Езуса Хрыста: “Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, ...

Читать далее »

Асаблівае інтэрв’ю Папы Францішка на італьянскім тэлебачанні

Папа Францішак даў інтэрв’ю тэлебачанню Mediaset, падчас якога адказаў на пытанні чатырох асоб: жанчыны – ахвяры гвалту, двойчы асуджанага да пажыццёвага зняволення мужчыны, бяздомнага і дзяўчыны-падлетка. Святы Айцец сустрэўся з імі ў Доме св. Марты, дзе і адбыўся запіс праграмы пад назвай “Францішак і нябачныя – Папа сустракае апошніх”. У размове была ўзнята, між іншым, тэма гвалту над жанчынамі. Пытанне, ...

Читать далее »

Пантыфік правёў перадкалядную сустрэчу з дзецьмі

Як і кожны год перад Божым Нараджэннем, 19 снежня 2021 года раніцай у Зале Паўла VI Папа сустрэўся з супрацоўнікамі і падапечнымі ватыканскага педыятрычнага медпункта для дзяцей з бедных сем’яў. Дыспансэру святой Марты амаль 100 гадоў. Ён быў заснаваны ў Ватыкане 8 мая 1922 года дзякуючы намаганням Пія XI. Тут працуе персанал ватыканскай педыятрычнай бальніцы Bambino Gesù і іншых цэнтраў аховы здароўя. ...

Читать далее »

Папа Францішак: няхай гэта Божае Нараджэнне прынясе мір Украіне

Папа запэўніў у малітве за Украіну, заклікаючы пераадолець напружанасць шляхам міжнароднага дыялогу, а таксама выказаў пажаданне, каб Божае Нараджэнне прынесла гэтай краіне мір. “Дарагія браты і сёстры, хачу запэўніць у маёй малітве за дарагую Украіну, за ўсе яе Цэрквы, рэлігійныя супольнасці і за ўвесь яе народ, каб напружанасць была пераадолена шляхам сур’ёзнага міжнароднага дыялогу, а не з дапамогай зброі”, — ...

Читать далее »