Падчас нядзельнай малітвы Анёл Панскі, якая 6 сакавіка 2022 года прайшла ў Ватыкане, Папа Францішак скіраваў заклік у сувязі з драматычнай сітуацыяй ва Украіне. “Дарагія браты і сёстры, ва Украіне цякуць рэкі крыві і слёз. Гэта не проста ваенная аперацыя, а вайна, якая сее смерць, разбурэнне і беднасць. Ахвяр становіцца ўсё больш, як і людзей, якія ўцякаюць, асабліва маці і ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Папа Францішак кананізуе праціўніка прапаганды і мучаніка за праўду
15 мая 2022 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане Папа Францішак кананізуе дзесяць благаслаўлёных. Сярод іх айцец Ціт Брандсма – галандскі кармеліт, прафесар, пісьменнік і журналіст. 19 студзеня 1942 года 60-гадовы Ціт Брандсма (свецкае імя якога Ано Шурд) быў арыштаваны за крытыку нацызма і за намаганні, накіраваныя на захаванне антынацысцкай лініі ў галандскім каталіцкім друку. Праз некалькі месяцаў ён ...
Читать далее »Пантыфік наведаў пасольства Расіі пры Святым Пасадзе
Папа Францішак наведаў пасольства Расійскай Федэрацыі пры Святым Пасадзе, гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы, апублікаваным 25 лютага 2022 года. Адзначаецца, што падчас візіту, які працягваўся каля паўгадзіны, Святы Айцец пажадаў выказаць свой непакой у сувязі з вайной ва Украіне. На працягу некалькіх апошніх дзён Папа Францішак і яго бліжэйшыя супрацоўнікі неаднаразова скіроўвалі заклікі да міру. Падчас агульнай аўдыенцыі ...
Читать далее »Абнародавана пасланне Святога Айца на Вялікі пост
Не спыняцца рабіць дабро, заклікаў Святы Айцец у сваім пасланні на Вялікі пост, жадаючы, каб гэты час навяртання прынёс плады вечнага збаўлення. Дакумент быў абнародаваны 24 лютага 2022 года. “Вялікі пост – гэта спрыяльны час для асабістага і супольнага аднаўлення, што вядзе нас да Пасхі смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста”, — нагадаў Папа Францішак, заклікаючы вернікаў паразважаць над заклікам апостала ...
Читать далее »Святы Айцец заклікаў прысвяціць Папяльцовую сераду інтэнцыі міру
Папа Францішак спаслаўся на драматычную сітуацыю ва Украіне і пагрозу міру ва ўсім свеце. Ён заклікаў вернікаў прысвяціць Папяльцовую сераду, 2 сакавіка 2022 года, посту і малітве за мір. «Я адчуваю вялікі боль у сваім сэрцы з прычыны пагаршэння сітуацыі ва Украіне. Нягледзячы на дыпламатычныя намаганні мінулых тыдняў, адкрываюцца ўсё больш і больш трывожныя сцэнарыі. Як і я, многія людзі ...
Читать далее »Папа Францішак пра евангелізацыю праз мастацтва
17 лютага 2022 года Пантыфік прыняў у Ватыкане прадстаўнікоў французскага аб’яднання Дыяконія прыгажосці (Diaconie de la Beauté), якое займаецца евангелізацыяй праз мастацтва. Святое Пісанне шмат гаворыць пра прыгажосць сусвету, якая па аналогіі адносіцца да прыгажосці Створцы, яно таксама нагадвае аб тым, што кожны чалавек натуральным чынам пакліканы быць майстрам і захавальнікам гэтай прыгажосці, — заўважыў Папа Францішак. “Мастацкі твор у ...
Читать далее »Святы Айцец пашырыў кампетэнцыі мясцовых біскупаў
Святы Айцец пашырыў кампетэнцыі біскупаў і вышэйшых настаяцелей манаскіх супольнасцей, змяніўшы некаторыя нормы Кодэкса кананічнага права Касцёла і Кодэкса канонаў Усходніх Касцёлаў. 15 лютага 2022 года ў Ватыкане быў абнародаваны motu proprio папы Францішка пад назвай Assegnare alcune competenze (Надаць некаторых кампетэнцыі), якім прадугледжваецца большая дэцэнтралізацыя ў пытаннях, звязаных з кіраваннем семінарыямі, фармацыяй святароў, рэдагаваннем і выданнем катэхізісаў і іншымі сферамі. Цяпер ...
Читать далее »Папа Францішак здзейсніў рэформу Кангрэгацыі Веравучэння
14 лютага 2022 года быў абнародаваны Апостальскі ліст папы Францішка ў форме motu proprio пад назвай Fidem servare, якім была зменена ўнутраная структура Кангрэгацыі Веравучэння. Святы Айцец выразна размежаваў дактрынальную і дысцыплінарную кампетэнцыі ватыканскага ведамства, стварыўшы ў ім дзе асобны секцыі: Дактрынальную і Дысцыплінарную. Кожная з іх будзе каардынавацца асобным сакратаром, які будзе дапамагаць прэфекту ў канкрэтнай галіне сваёй кампетэнцыі, ...
Читать далее »Святы Айцец разлічвае на сумленнасць палітыкаў ва “ўкраінскім пытанні”
Папа Францішак у чарговы раз за апошнія дні звярнуў увагу на сітуацыю вакол Украіны. Адмысловы заклік ён скіраваў 13 лютага 2022 года падчас традыцыйнай сустрэчы з вернікамі на Анёл Панскі. “Навіны, якія прыходзяць з Украіны, вельмі непакояць. Я давяраю ўсе намаганні на карысць міру заступніцтву Панны Марыі і сумленню палітычных лідараў”, — сказаў Папа і запрасіў усіх сабраных на плошчы ...
Читать далее »Папа Францішак павіншаваў Барталамея І з юбілеем абрання
Пантыфік павіншаваў Барталамея І з 30-годдзем абрання на Канстантынопальскую кафедру. Ён зрабіў гэта 10 лютага 2022 года ў форме відэазвароту. Папа Францішак назваў Патрыярха сваім “сябрам і братам” і адзначыў, што “добрыя асабістыя адносіны” паміж імі нарадзілася ўжо ў дзень папскай інаўгурацыі, а “выспявалі ў братэрскім сяброўстве падчас шматлікіх сустрэч”, якія адбываліся ў Рыме, Канстантынопалі, Іерусаліме, Асізі, Каіры, на Лесбасе ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!