Архив меток: Папа Францішак

Нунцый ва Украіне: гаворкі пра візіт Папы ў Кіеў не ідзе

Візіт Папы ў Кіеў на дадзены момант немагчымы, не існуе мінімальных умоў бяспекі для яго правядзення, — паведаміў Апостальскі нунцый ва Украіне, арцыбіскуп Вісвальдас Кульбокас. У інтэрв’ю італьянскаму выданню Familia Cristiana 47-гадовы ватыканскі дыпламат патлумачыў, што без перамір’я пілігрымка “стала б рызыкоўнай як для Папы, так і для вернікаў”. Пры гэтым ён выключыў “патаемнае” падарожжа Францішка. На думку іерарха, заклікі ...

Читать далее »

Чарговы тэлефонны званок Папы Прэзідэнту Украіны

Пасол Украіны пры Святым Пасадзе Андрэй Юраш паведаміў, што Папа Францішак 22 сакавіка 2022 года патэлефанаваў Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму. “Новы бачны жэст падтрымкі з боку Папы Францішка. Некалькі хвілін таму Святы Айцец патэлефанаваў Прэзідэнту Зяленскаму”, — напісаў дыпламат у Twitter. Папа сказаў, што “моліцца і робіць усё магчымае, каб скончыць вайну”. Зяленскі адказаў, што Яго Святасць “з’яўляецца самым чаканым ...

Читать далее »

Пантыфік адведаў украінскіх дзяцей у шпіталі Bambino Gesù

Вечарам 19 сакавіка 2022 года Святы Айцец здзейсніў візіт у ватыканскую педыятрычную клініку Bambino Gesù, каб адведаць украінскіх дзетак, якія былі дастаўлены сюды цягамі мінулых тыдняў. На цяперашні момант у Bambino Gesù шпіталізаваны 19 дзяцей. Сярод іх хлопчыкі і дзяўчынкі з рознымі паталогіямі (анкалагічнымі, неўралагічнымі і іншымі), якія прыбылі ў першыя дні вайны, а таксама маленькія дзяўчынкі з міна-выбуховымі ранамі. ...

Читать далее »

Пантыфік: патрэбна крэатыўная мужнасць у нашы нялёгкія часы

Мець бацькоўскае сэрца і крэатыўную мужнасць, — заклікаў Папа Францішак ўдзельнікаў 56-га Генеральнага капітула Ордэна аўгустыніянаў-рэкалектаў, якіх 17 сакавіка 2022 года прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане. Папа Францішак нагадаў, што праз некалькі дзён у Касцёле будзе адзначацца ўрачыстасць святога Юзафа, які з’яўляецца, між іншым, асаблівым нябесным апекуном аўгустыніянаў-рэкалектаў. У сувязі з гэтым ён звярнуў увагу на два аспекты, звязаныя з ...

Читать далее »

Адбылася відэасустрэча Папы Францішка з Патрыярхам Кірылам

16 сакавіка 2022 года, у другой палове дня, Папа Францішак меў размову з Патрыярхам Кірылам. Яна была сканцэнтравана вакол тэмы вайны ва Украіне. Пантыфіка і Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы суправаджалі адпаведна кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, і Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыярхату. Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні, адказваючы на ...

Читать далее »

Папа Рымскі прысвеціць Расію і Украіну Беззаганнаму Сэрцу Марыі

25 сакавіка 2022 года ў 17.00, падчас пакутнага набажэнства ў базыліцы святога Пятра, Папа Францішак прысвеціць Расію і Украіну Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Адначасова гэта здзейсніць у Фаціме кардынал Конрад Краеўскі. Маці Божая падчас аб’яўлення 13 ліпеня 1917 года ў Фаціме прасіла аб прысвячэнні Расіі Яе Беззаганнаму Сэрцу, заяўляючы, што, калі гэтая просьба не будзе прынята, Расія працягне распаўсюджваць “свае памылкі ...

Читать далее »

Папа Францішак хоча пакінуць адкрытым прасвет магчымасці спыніць зло

Святы Айцец, які ў апошнія гады па-прароцку перасцерагаў ад Трэцяй сусветнай вайны, ідзе па слядах сваіх папярэднікаў і ваюе са злом зброяй дабра, — адзначыў Андрэа Тарніелі ў сваёй калонцы на Vatican News. Галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ нагадаў, што яшчэ да пачатку ўварвання расійскіх войск, на Анёл Панскі 20 лютага 2022 года, Папа Францішак сказаў: “Як сумна, калі людзі і ...

Читать далее »

Дзясяты год пантыфікату Францішка азначаны вайной у сэрцы Еўропы

Святы Айцец уступае ў дзясяты год пантыфікату, і ён азначаны жахам вайны ў сэрцы Еўропы. Сёння зноў актуальныя яго словы, вымаўленыя год таму падчас самай смелай паездкі яго пантыфікату ў Ірак. На гэта звярнуў увагу галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ Андрэа Тарніелі ў сваёй аўтарскай калонцы на Vatican News. Кульмінацыяй таго падарожжа стала наведванне развалін Масула. Там Папа Францішак сказаў: “Як ...

Читать далее »

Пантыфік: Касцёл і свет патрабуюць мужнасці жанчын

Святы Айцец нагадаў пра значэнне ідэалу, рэалізаванага жанчынамі, якія сталі Доктарамі Касцёла і Апякункамі Еўропы, і заклікаў прасоўваць “жаночую святасць”, якая робіць плённым Касцёл і свет. Папа Францішак скіраваў пасланне да арганізатараў і ўдзельнікаў міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай юбілею абвяшчэння Тэрэзы Авільскай, Катарыны Сіенскай, Тэрэзы з Ліз’ё і Хільдэгарды Бінгенскай Доктарамі Касцёла, а таксама надання тытула Апякунак Еўропы Брыгідзе Шведскай, ...

Читать далее »

Пантыфік звярнуўся да моладзі, якая рыхтуецца да СДМ 2023

Звяртаючыся да моладзі, якая рыхтуецца да Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне, Папа Францішак заахвоціў да творчага пошуку шляхоў пераадолення крызісу. “Мы рухаемся ад крызісу да крызісу”, — заўважыў Пантыфік ў адмысловым відэазвароце да моладзі, якая рыхтуецца да Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне. Яны пройдуць у пачатку жніўня 2023 года. “Мы выйшлі з пандэмічнага крызісу і ўвайшлі ў крызіс эканамічны, а ...

Читать далее »