Архив меток: Папа Францішак

Папа Францішак далучыўся да просьбы ААН аб пасхальным перамір’і ва Украіне

Папа Францішак падтрымаў заклік Генеральнага сакратара ААН да велікоднага перамір’я ва Украіне. Зала Друку апублікавала 21 красавіка 2022 года адпаведнае паведамленне. “У Пальмовую нядзелю Пантыфік папрасіў аб велікодным перамір’і з мэтай дасягнення міру. Святы Пасад і Папа Францішак далучаюцца да закліку да перамір’я з нагоды святкаванне Вялікадня па юліянскім календары 24 красавіка, які Антоніу Гутэрыш, Генеральны сакратар ААН, па ўзгадненні ...

Читать далее »

Адышоў у вечнасць кардынал Хаўер Ласана Бараган

Папа Францішак моліцца за спачылага мексіканскага кардынала Хаўера Ласана Барагана. Іерарх адышоў у вечнасць 20 красавіка 2022 года ў Рыме ў 89-гадовым узросце. “Пабожным прэлатам”, які “на працягу многіх гадоў з вернасцю аддаваў сваё жыццё служэнню Богу і Паўсюднаму Касцёлу”, назваў Святы Айцец кардынала, Барагана, прызнаючыся, што сяброўства іх лучыла з 1980 года. У тэлеграме, скіраванай на імя біскупа Хаўера ...

Читать далее »

Папа: пашана да пажылых – адметная рыса цывілізацыі любові

Пашана – асаблівая форма вяртання любові, якую мы атрымалі ад пажылых, — сказаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 20 красавіка 2022 года ўпершыню з пачатку пандэміі прайшла на плошчы святога Пятра. Папа Францішак прысвяціў катэхезу пашане да пажылых. Ён заўважыў, што раны старыкоў часта ўражваюць менш, чым цяжкія раны дзяцей і моладзі, успрымаюцца як нешта натуральнае, а часам нават выклікае ...

Читать далее »

Urbi et Orbi: мір магчымы і неабходны, мір – адказнасць кожнага

Украіне прысвяціў значную частку свайго “мірнага паслання” перад пасхальным благаслаўленнем Urbi et Orbi Папа Францішак. Яго непакоіць таксама сітуацыя на Блізкім Усходзе, у Афрыцы і Лацінскай Амерыцы. “Ваенным Вялікаднем” назваў сёлетнія святы Пантыфік. “Мы бачылі шмат кровапраліцця, шмат гвалту. Нашыя сэрцы таксама былі напоўнены страхам і пакутамі, у той час як многім нашым братам і сёстрам давялося хавацца ў сваіх ...

Читать далее »

Папа Франциск в сентябре посетит Казахстан

11 апреля 2022 года президент Казахстана Касым-Жомарт Токаев провел двусторонние переговоры с Папой Римским Франциском в формате видеосвязи, сообщает пресс-служба Президента Республики Казахстан. Известно, что в ходе встречи обсуждались перспективы укрепления сотрудничества между Казахстаном и Ватиканом, а также вопросы продвижения межконфессионального согласия и межрелигиозного диалога. В частности, Токаев и Папа уделили особое внимание повестке предстоящего VII Съезда лидеров мировых и ...

Читать далее »

Папа Францішак ухваліў дэкрэты Кангрэгацыі па справах кананізацыі

9 красавіка 2022 года Пантыфік ухваліў дзевяць дэкрэтаў Кангрэгацыі па справах кананізацыі аб прызнанні цуда, мучаніцтва і гераічнасці цнот кандыдатаў да хвалы алтара. Дэкрэт аб прызнанні цуду датычыць благаслаўлёнага Артэміда Дзаці (1880-1951), італьянскага свецкага верніка з Таварыства святога Францішка Сальскага. Дзякуючы малітве праз яго заступніцтва адбылося цудоўнае аздараўленне цяжка хворага мужчыны на Філіпінах. Дакумент аб прызнанні мучаніцтва тычыцца двух італьянскіх ...

Читать далее »

Пантыфік: у вар’яцтве вайны мы зноў укрыжоўваем Хрыста

У самую цяжкую хвіліну Езус споўніў найскладанейшую запаведзь: любові да ворагаў, — нагадаў Папа падчас святой Імшы ў Пальмовую нядзелю, якую цэлебраваў 10 красавіка 2022 года на плошчы святога Пятра. “На Кальварыі сутыкнуліся дзве ментальнасці. Насамрэч, у Евангеллі словы ўкрыжаванага Езуса супрацьпастаўляюцца словам тых, хто ўкрыжоўваў Яго”, — заўважыў Святы Айцец на пачатку сваёй гаміліі. Пантыфік нагадаў, што прысутныя ля ...

Читать далее »

Папа да святароў: будзьце міласэрнымі і шчодра прабачайце

7 красавіка 2022 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі супольнасць Папскага тэўтонскага інстытута Санта-Марыя-дэль-Аніма – калегіума для святароў і студэнтаў папскіх вузаў з нямецкамоўных краін. Сустрэча была прымеркавана да 500-годдзя з дня абрання на Пасад святога Пятра папы Адрыяна VI, пахаванага ў касцёле пры тэўтонскім інстытуце. Адрыян Флорэнц, які нарадзіўся ў Утрэхце, тагачаснай Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі, быў перадапошнім ...

Читать далее »

Папа Францішак падзякаваў Багародзіцы за пілігрымку на Мальту

Па традыцыі, пасля завяршэння сваёй 36-й замежнай паездкі, 4 красавіка 2022 года, Святы Айцец прыбыў у рымскую базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб падзякаваць Багародзіцы за пілігрымку на Мальту. Абраз Маці Божай Salus Populi Romani з’яўляецца адным з самых шанаваных у Італіі. Назва Выратавальніца рымскага народа бярэ пачатак ад падзей канца VI стагоддзя, калі ў Рым прыйшла эпідэмія чумы. У 590 годзе папа ...

Читать далее »

Львову перадалі машыну хуткай дапамогі – дар Папы Францішка

Кардынал Конрад Краеўскі перадаў кіраўніку Львоўскай дзяржадміністрацыі Максіму Казіцкаму машыну хуткай дапамогі – дар Пантыфіка Украіне. Папскі элемазінарый сустрэўся ў Львове з мясцовым лацінскім арцыбіскупам Мечыславам Макшыцкім і грэка-каталіцкім дапаможным епіскапам Уладзімірам (Груцай). Гэта быў яго другім візіт ва Украіну з пачатку вайны. “Папа прытрымліваецца логікі Евангелля. Таму ён заўсёды з тымі, хто найбольш пакутуе, як Езус. Яго дапамога вельмі ...

Читать далее »