Кардынал Конрад Краеўскі перадаў кіраўніку Львоўскай дзяржадміністрацыі Максіму Казіцкаму машыну хуткай дапамогі – дар Пантыфіка Украіне.
Папскі элемазінарый сустрэўся ў Львове з мясцовым лацінскім арцыбіскупам Мечыславам Макшыцкім і грэка-каталіцкім дапаможным епіскапам Уладзімірам (Груцай). Гэта быў яго другім візіт ва Украіну з пачатку вайны.
“Папа прытрымліваецца логікі Евангелля. Таму ён заўсёды з тымі, хто найбольш пакутуе, як Езус. Яго дапамога вельмі канкрэтная. Папа Францішак – чалавек міру, а не вайны”, — адзначыў кардынал Краеўскі. Ён спадзяецца, што хуткая дапаможа Львову, дзе мільён сваіх жыхароў, а цяпер яшчэ і паўмільёна ўцекачоў. Адсюль практычна ўсе такія машыны былі адпраўлены на вайну.
На пытанне, ці плануе ён яшчэ візіты ва Украіну, іерарх адказаў, што гатовы прыехаць сюды, калі гэта спатрэбіцца.
Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!